Вы тут

Дыпломамі Выдавецкага дома «Звязда» адзначаны сябры беларускага мастацкага слова з Казахстана


У далёкім ад Беларусі краі, акрамя казахаў і прадстаўнікоў іншых народаў, жывуць яшчэ і ўйгуры. Іх у Казахстане — 275 тысяч. Працуюць школы з уйгурскай мовай навучання, выдаюцца газеты і часопісы, а таксама — кнігі. За апошнія гады склаліся добрыя адносіны паміж беларускімі і уйгурскімі пісьменнікамі. У Мінску не аднойчы выходзілі ў друку матэрыялы, прысвечаныя празаікам Авуту Масімаву, Ахметжану Срапілаву, літаратуразнаўцу Алімжану Хамраеву. 


Ахметжан Срапілаў і Авут Масімаў не аднойчы перакладалі творы беларускіх аўтараў. А ў адной з агульнаадукацыйных школ Уйгурскага раёна цэлы шэраг мерапрыемстваў быў прысвечаны прапагандзе беларускай дзіцячай літаратуры. Школьнікі і творы чытаюць, і сачыненні па іх пішуць, і нават асобныя ўрокі прысвячаюць Беларусі і яе мастацкаму, літаратурнаму свету. За такія старанні Выдавецкі дом «Звязда» адзначыў Дыпломамі дырэктара школы ў вёсцы Малое Аксу Адхамжана Тахтахунавіча Сулайманава, настаўніцу ўйгурскай мовы і літаратуры Рукіям Ісмаілаўну Ісраілаву, вучаніцу 8-га класа Камілю Пархатаўну Курдашаву. 

А зараз, пра гэта паведаміў з Алматы доктар філалагічных навук Алімжан Хамраеў, рыхтуецца «беларускі выпуск» часопіса «Іжаткар». У перакладзе на ўйгурскую мову будуць надрукаваны празаічныя і паэтычныя творы беларускіх пісьменнікаў. 

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».