Вы тут

Кіраўнікі дзяржорганаў правядуць у чэрвені выязныя прыёмы грамадзян


Кіраўнікі дзяржорганаў правядуць у чэрвені прыёмы грамадзян у рэгіёнах, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу ўрада.


Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка правядзе прыём грамадзян у Пінскім гарвыканкаме 6 чэрвеня, міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка — 9 чэрвеня ў Пружанскім райвыканкаме.

14 чэрвеня пытанні і звароты грамадзян выслухаюць міністр абароны Уладзімір Грынін у Бярозаўскім райвыканкаме і міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук — у Мастоўскім райвыканкаме.

На 23 чэрвеня запланаваны прыём грамадзян старшынёй Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрыем Матусевічам у Ваўкавыскім райвыканкаме і міністрам унутраных спраў Іванам Кубраковым — у Астравецкім райвыканкаме.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».