Вы тут

У сталіцы аднаўляюцца «Летнія музычныя вечары ў Верхнім горадзе»


У сталіцы аднаўляюцца канцэрты «Летнія музычныя вечары ў Верхнім горадзе», якія праводзіць «Музычная гасцёўня» Белдзяржфілармоніі. Першы — «Каханне і расстанне» — адбудзецца 7 чэрвеня. Ён прысвечаны легендарнаму кампазітару Ісааку Шварцу, паведамляе «Мінск-Навіны».


— У дапандэмійныя гады гэта былі тры праграмы — у чэрвені, ліпені і жніўні, збіраліся поўныя залы, — распавяла стваральнік і мастацкі кіраўнік «Музычнай гасцёўні» Белдзяржфілармоніі, вядомая піяністка Таццяна Старчанка. — Спадзяюся, маючым адбыцца летам канцэрты таксама будуць праходзіць пры аншлагах. Летнія канцэрты ствараюць асаблівыя атмасферу і настрой. Гэта незвычайныя праграмы. У іх трэба ўключаць як музыку, якую публіка любіць і чакае, так і тыя творы, што на працягу сезона збіралі поўныя залы ў філармоніі.

Сёлета мы адзначаем 100-годдзе з дня нараджэння кампазітара Ісаака Шварца, аўтара музыкі да 35 спектакляў і 125 фільмаў, а таксама сімфанічных твораў, двух балетаў, двух квартэтаў, скрыпічнага канцэрта, кантат, рамансаў.

— Больш, чым у «Музычнай гасцёўні» Белдзяржфілармоніі, творы Ісаака Шварца не выконваюць нідзе ў свеце, — адзначыла Таццяна Старчанка. — Гэты канцэрт мы граем даволі даўно, ён заўсёды папаўняецца, мяняюцца артысты, але мы нязменна трымаем яго ў рэпертуары, таму што музыка Шварца суправаджае нас усё жыццё. Калі яе слухаеш, сапраўды разумееш, што ёсць на зямлі і гонар, і сумленне, і высакароднасць, і сапраўднае каханне. Як заўсёды, у гэтай праграме прагучыць шмат песень і рамансаў, інструментальнай музыкі з любімых фільмаў «Зорка чароўнага шчасця», «Мелодыі белай ночы», «Белае сонца пустыні», «Станцыйны наглядчык», «Жэня, Жэнечка і «Кацюша», «Гэтая жанчына ў акне». І наша сэрца нязменна адгукаецца на гэтыя цудоўныя мелодыі.

Піяністка адзначыла: ёй вельмі прыемна, што сёлета ў калектыў музыкаў, якія працуюць у гэтай праграме, уліваецца народная артыстка Беларусі Ніна Шарубіна.

— Думаю, для многіх будзе асаблівым задавальненнем пачуць рамансы Шварца ў яе выкананні, — сказала суразмоўца. — Бліскучая Таццяна Траццяк, таксама салістка Вялікага тэатра Беларусі, выканае ўпадабаныя песні і рамансы.

Праграма «Каханне і расстанне» пачнецца ў 19:00 у канцэртнай зале «Верхні горад».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».