Падчас наведвання КНР прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя Беларусі падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве з кампаніяй «Сінафарм» (China Sinopharm International Corporation) па рэалізацыі шэрагу праектаў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
У прыватнасці, падпісана пагадненне аб будаўніцтве на беларускай тэрыторыі медыцынскіх устаноў «пад ключ» і пастаўцы медабсталявання кітайскай вытворчасці.
Акрамя таго, дэлегацыя Беларусі наведала Пекінскі ўніверсітэт. Бакі абмеркавалі магчымасць супрацоўніцтва і абмену выкладчыкамі і студэнтамі для ўдзелу ў навукова-практычных канферэнцыях і стажыроўках, а таксама правядзенне сумесных навуковых даследаванняў і інш. «Калегам перададзены праект пагаднення аб супрацоўніцтве з БДМУ», — адзначылі ў прэс-службе.
Таксама абмяркоўвалася магчымасць узаемадзеяння з універсітэтам у сферы гематалогіі. Гаворка ідзе аб падрыхтоўцы спецыялістаў у галіне малекулярнай біялогіі — Cart-тэрапіі і новых тэхналогій пры алагенай і ауталогічнай трансплантацыі касцявога мозгу. «Прапанавана канцэпцыя арганізацыі сумеснага цэнтра Cart-тэрапіі для аказання высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі пацыентам», — распавялі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Бяспека рэальная, віртуальная, у навальніцу і на адлегласці.
Яшчэ нядаўна поле сланечніку здавалася нам дзіўнай з'явай.
«Эфект шафёра» лічыцца адной з распаўсюджаных ментальных пастак.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?