Футбалісты дзяржынскага «Арсенала» працягнулі пераможную серыю ў матчах 1-й лігі чэмпіянату Беларусі, паведамляе БелТА.
Дзясятую вікторыю запар падапечныя Сяргея Паўлюковіча атрымалі ў гасцях у футбалістаў «Ліды». У другім тайме перамогу гасцям прынеслі дакладныя ўдары Яўгена Сакуты і Данііла Жульпы — 2:0. Пасля 10 праведзеных матчаў у актыве «Арсенала» стала 30 ачкоў з 30 магчымых. Адны з канкурэнтаў дзяржынскай каманды — футбалісты «Баранавічаў» — выйгравалі ў гасцях у «Нівы» з Даўбізна 2:0, але ў выніку прайгралі з лікам 3:4.
Вынікі астатніх сустрэч 10-га тура: «Хваля» (Пінск) — «Астравец» — 2:2, «Орша» — «Шахцёр» (Петрыкаў) — 3:2.
Становішча ў групе лідараў: «Арсенал» — 30 ачкоў, «Баранавічы» — 22, «Лакаматыў» (Гомель) — 19, «Днепр» (Магілёў) — 16. Спіс лепшых снайпераў узначальвае магілёвец Юрый Клачкоў, які забіў 9 мячоў.
Прэв’ю: БелТА
Ваенны карэспандэнт павінен быць гатовы да ўсяго!
Камарын: аб чым маўчыць Днепр.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?