Маршрутка з пасажырамі трапіла ў ДТЗ у Рагачоўскім раёне, пацярпелі пяць чалавек, паведамілі ў МУС.
4 чэрвеня каля поўдня 36-гадовы кіроўца маршруткі на 191-м кіламетры трасы М5 Мінск-Гомель не справіўся з кіраваннем. Ён з’ехаў у кювет, дзе машына некалькі разоў перакулілася.
У выніку здарэння кіроўца, а таксама чатыры пасажыры ва ўзросце ад 29 да 42 гадоў атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Яны шпіталізаваныя.
На месцы аварыі працавалі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, следча-аператыўная група, ратавальнікі і медыкі.
Прычыны здарэння высвятляюцца.
Фота МУС
Набор на бюджэтныя месцы павялічыцца.
Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?
Не выявіць ні секунды абыякавасці.