Вы тут

​Сі Цзіньпін падкрэсліў важнасць пабудовы сучаснай кітайскай цывілізацыі


Старшыня КНР Сі Цзіньпін заклікаў узяцца за новую культурную місію ў новую эпоху і пабудаваць сучасную цывілізацыю кітайскай нацыі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Сі Цзіньпін, які таксама з’яўляецца генеральным сакратаром ЦК КПК і старшынёй Цэнтральнага ваеннага савета, заявіў аб гэтым на сімпозіуме па захаванні і развіцці культурнай спадчыны. Культурная місія ў новую эпоху заключаецца ў тым, каб, знаходзячыся ў новай адпраўной кропцы, працягваць садзейнічаць культурнаму росквіту, будаваць вялікую дзяржаву з моцнай культурай і фарміраваць сучасную цывілізацыю кітайскай нацыі, адзначыў Сі Цзіньпін.

Перад сімпозіумам ён наведаў Дзяржаўны архіў публікацый і культуры і Акадэмію гісторыі Кітая. Сі Цзіньпіна суправаджаў член Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК, член Сакратарыята ЦК КПК Цай Ці, які старшынстваваў на сімпозіуме. Сі Цзіньпін наведаў штаб-кватэру Дзяржаўнага архіва публікацый і культуры, размешчаную ў паўночным прыгарадзе Пекіна. Пасля агляду экспазіцыі выставачных залаў кітайскі лідар сказаў, што ён шануе гэтыя неацэнныя літаратурныя помнікі кітайскай цывілізацыі, якія перажылі выпрабаванне часам і захаваліся да нашых дзён.

Паводле яго слоў, мэта стварэння Дзяржаўнага архіва публікацый і культуры ў тым, каб з пакалення ў пакаленне перадаваць традыцыі кітайскай цывілізацыі, адзінай бесперапыннай сусветнай цывілізацыі.

Галоўная задача ўстановы — збіранне і захаванне бібліялагічных рэсурсаў, падкрэсліў Сі Цзіньпін, заклікаўшы архіў таксама ўмацоўваць даследаванні прадметаў, якія захоўваюцца ў калекцыі.

Сі Цзіньпін таксама наведаў Акадэмію гісторыі Кітая. Ён пабываў у Археалагічным музеі Кітая пры акадэміі і агледзеў яго экспазіцыю, у тым ліку залы, прысвечаныя паходжанню кітайскай цывілізацыі. Сі Цзіньпін падкрэсліў неад’емную ролю археалогіі ў разуменні глыбокай і шматграннай кітайскай культуры. Ён акцэнтаваў увагу на важнасці правядзення даследаванняў і прадстаўленні інтэрпрэтацый вытокаў кітайскай цывілізацыі.

Старшыня КНР выказаў надзею, што вучоныя прадоўжаць павышаць узровень даследчай дзейнасці і будуць уносіць сваю мудрасць і сілу ў прасоўванне мадэрнізацыі ў кітайскім стылі. Пазней Сі Цзіньпін прыняў удзел у сімпозіуме па захаванні і развіцці культурнай спадчыны, які адбыўся ў акадэміі. Старшыня КНР заслухаў даклады прафесараў і вучоных, пасля чаго выступіў з важнай прамовай.

Сі Цзіньпін звярнуў увагу, што кітайская цывілізацыя мае доўгую і бесперапынную гісторыю, якая сыходзіць каранямі ў глыбокую старажытнасць. Паводле яго слоў, усебаковае і паглыбленае разуменне гэтай гісторыі мае важнейшае значэнне для больш эфектыўнага садзейнічання творчаму пераўтварэнню і інавацыйнаму развіццю бліскучых традыцый кітайскай культуры, а таксама для пабудовы сучаснай цывілізацыі кітайскай нацыі.

Будучы характэрнымі рысамі кітайскай цывілізацыі, яе пераемнасць на фундаментальным узроўні вызначае, што кітайскі народ павінен ісці сваім уласным шляхам, а яе інавацыйнасць вызначае прадпрымальны дух кітайскага народа, заявіў Сі Цзіньпін. Яе адзінства ў аснове сваёй азначае, што культуры розных этнічных груп кітайскай нацыі інтэграваныя і моцна згуртаваныя нават перад сур’ёзнымі няўдачамі, і што моцная і адзіная краіна з’яўляецца апорай, ад якой залежыць дабрабыт усяго кітайскага народа, адзначыў кітайскі лідар.

Інклюзіўнасць кітайскай цывілізацыі вызначае гарманічнае суіснаванне розных рэлігійных вераванняў, а таксама адкрыты і інклюзіўны светапогляд у адносінах да розных сусветных цывілізацый. Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай будзе працягваць імкнуцца да абменаў і ўзаемнага навучання паміж рознымі цывілізацыямі, але не да культурнай гегемоніі, што краіна не будзе навязваць іншым свае каштоўнасці і палітычную сістэму, будзе садзейнічаць супрацоўніцтву, а не канфрантацыі, і не будзе збіваць замкнёныя блокі.

Спалучэнне асноўных пастулатаў марксізму з канкрэтнымі рэаліямі Кітая і лепшымі традыцыямі кітайскай культуры — гэта шлях, па якім неабходна ісці для вывучэння і развіцця сацыялізму з кітайскай спецыфікай на аснове кітайскай цывілізацыі, якая існуе на працягу ўжо больш за 5000 гадоў, адзначыў Сі Цзіньпін.

Нягледзячы на розныя культурныя вытокі, марксізм і цудоўная традыцыйная кітайская культура ў значнай ступені сумяшчальныя, звярнуў увагу ён. Паводле яго слоў, такая інтэграцыя створыць новы тып культуры, які будзе ўпісвацца ў рамкі мадэрнізацыі ў кітайскім стылі і пашырыць культурную аснову шляху сацыялізму з кітайскай спецыфікай. Іх інтэграцыя забяспечыць шырэйшую культурную прастору для арыентаваных на будучыню тэарэтычных і інстытуцыйных інавацый і ўмацуе культурную суб’ектнасць кітайскага народа.

Для пабудовы сучаснай цывілізацыі кітайскай нацыі, знаходзячыся ў гэтым новым гістарычным пункце адліку, Кітай павінен захоўваць цвёрдую культурную ўпэўненасць і працягваць прытрымлівацца сваім уласным шляхам, каб дасягнуць інтэлектуальнай незалежнасці і самадастатковасці, заявіў старшыня КНР. Сі Цзіньпін таксама падкрэсліў неабходнасць захоўваць прыхільнасць да прынцыпаў адкрытасці і інклюзіўнасці і адаптаваць замежныя культуры да мясцовых умоў Кітая.

Цай Ці, які старшынстваваў на сімпозіуме, падкрэсліў важнасць намаганняў па паглыбленні разумення заканамернасці культурнага будаўніцтва, якасным выкананні новай культурнай місіі і дасягненні трывалага прагрэсу ў пабудове сучаснай цывілізацыі кітайскай нацыі і ператварэнні Кітая ў краіну з моцнай сацыялістычнай культурай.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».