Вы тут

IX велапрабег ратавальнікаў Міншчыны прайшоў у Барысаўскім раёне


Сотні ратавальнікаў з веласіпедамі можна было ўбачыць сёння раніцай на «Барысаў-Арэне». Гэта месца традыцыйна збірае тысячы людзей, якія падтрымліваюць сваіх землякоў на футбольным полі. Менавіта тут ратавальнікі далі старт IX велапрабегу. Сёлета ён прысвечаны Году міру і стваральнай працы, а таксама 170-годдзю пажарнай службы Беларусі.


Больш за 40 кіламетраў, 400 чалавек, флэшмоб на «Барысаў-Арэне» і абшары нашай прыгожай краіны — усё гэта было на маршруце сем’яў ратавальнікаў. На гэты раз да мерапрыемства далучыліся і работнікі Галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінскага аблвыканама. Прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Міншчыны ў 9.00 ужо былі на арэне, дзе кожны стаў удзельнікам флэшмоба.

Тут прайшла і ўрачыстая цырымонія адкрыцця мерапрыемства. Ратавальнікаў, членаў іх сем’яў, ветэранаў службы прывітаў начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Лапановіч.

— У Год міру і стваральнай працы мы шмат гаворым пра міралюбівыя і стваральныя традыцыі беларусаў, — звярнуўся да прысутных Сяргей Лапановіч. — Я рады, што наш велапрабег праводзіцца ўжо ў дзявяты раз, ён стаў яшчэ адной выдатнай традыцыяй. Мы цяпер больш, чым калектыў, бо мы, а гэта амаль паўтысячы чалавек (нашых сяброў, блізкіх і родных), з задавальненнем праводзім разам не толькі працоўны час, але і вольны. Прыемна, што мы нязменна выбіраем актыўныя формы адпачынку.

Удакладніўшы, што да велапрабегу далучыліся прадстаўнікі Галоўнага ўпраўлення спорту і турызму, Сяргей Лапановіч адзначыў, што ратавальнікі падзяляюць са спартсменамі Міншчыны імкненне да здаровага ладу жыцця і пастаяннага фізічнага ўдасканалення. Велапрабег, які кожны раз праходзіць у новым рэгіёне вобласці, дазваляе азнаёміцца з прыгажосцю і адметнасцю беларускай прыроды і даведацца пра гісторыю розных куткоў нашай Радзімы.

Да ўдзельнікаў велапрабегу звярнуўся старшыня Барысаўскага раённага выканкама Мікалай Карповіч. Ён прывітаў усіх на барысаўскай зямлі, адзначыў значнасць работы ратавальнікаў для грамадства і падкрэсліў, што гэты велапрабег праходзіць у юбілейны для ўсяго ведамства год.

Падтрымаў настрой удзельнікаў велапрабегу і начальнік Галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Яўген Булойчык. Ён падкрэсліў, што ратавальнікі з’яўляюцца прыкладам для жыхароў рэгіёнаў у тым, як трэба развіваць спорт.

Пасля доўгачаканага старту сотні раварыстаў накіраваліся ў бок вёскі Перасады. Там ратавальнікі ўсклалі кветкі да мемарыяла ў памяць пра загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны і высадзілі алею. Сюрпрызам для ўдзельнікаў велапрабегу сталі музычныя нумары і гасціннасць жыхароў вёскі: іх сустрэлі караваем.

Пасля невялікага прыпынку веласіпедысты пераадолелі яшчэ два дзясяткі кіламетраў да вёскі Глівін. У гэтай вёсцы ратавальнікі таксама выказалі даніну павагі загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Тут усіх чакалі смачная гарбата і бутэрброды. Падмацаваўшыся, удзельнікі велапрабегу адправіліся да апошняй кропкі. Фінішавалі ратавальнікі ў аздараўленчым лагеры «Світанак».

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы Мінскага абласнога ўпраўлення МНС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як засцерагчыся ад паражэння электрычнасцю і атручвання газам, расказалі эксперты

Як засцерагчыся ад паражэння электрычнасцю і атручвання газам, расказалі эксперты

Бяспека рэальная, віртуальная, у навальніцу і на адлегласці.

Грамадства

Стаўка на сланечнік. Ці прыжывецца паўднёвая культура на беларускіх палетках?

Стаўка на сланечнік. Ці прыжывецца паўднёвая культура на беларускіх палетках?

Яшчэ нядаўна поле сланечніку здавалася нам дзіўнай з'явай.

Здароўе

Памылкі, якія робіць наш мозг. Ці можна іх выправіць?

Памылкі, якія робіць наш мозг. Ці можна іх выправіць?

«Эфект шафёра» лічыцца адной з распаўсюджаных ментальных пастак.

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?