Вы тут

У Мінску праходзіць другі сезон спартыўнага свята «Першы ровар»


Кажуць, што калі адзін раз навучышся ездзіць на веласіпедзе, то гэты навык застанецца на ўсё жыццё. Для таго, каб як мага больш беларусаў з малых гадоў далучалася да папулярнай сёння велкультуры, у Мінску рэалізуецца праект «Першы ровар». Гэтым летам набірае хуткасць другі сезон спартыўнага свята. У мінулыя выхадныя чарговы фестываль прайшоў у мінскім парку імя Паўлава. 


На старт у некалькіх катэгорыях выйшлі юныя велааматары ад 6 да 12 гадоў. Самые маленькія (узрост 2-6 гадоў) удзельнічалі ў заездах на бегавелах. Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі, а ўсе ўдзельнікі — памятнымі сувенірамі. Усяго ў дзіцяча-юнацкіх спаборніцтвах у Маскоўскім раёне сталіцы прынялі ўдзел 680 чалавек. Аналагічныя мерапрыемствы ўжо праходзілі ў Ленінскім (Лошыцкі парк), Фрунзенскім (парк 60-годдзя Кастрычніка) і Партызанскім (парк экстрэмальных відаў спорту) раёнах. Усяго да гэтай падзеі далучылася 2180 дзяцей ад 2 да 12 гадоў. Разам з бацькамі яны ў выхадны дзень актыўна правялі час на свежым паветры. А што можа быць лепей? Гэта і ёсць адна з мэт арганізатараў фестывалю. 

«Хацелася б, каб гэты праект з кожным днём прыносіў усё больш карысці. Каб колькасць дзяцей і дарослых, якія любяць спорт і фізічную культуру, павялічвалася, — адзначыў першы намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Дараховіч. Старшыня Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2004 года Наталля Цылінская ўпэўнена, што гэты фестываль будзе жыць яшчэ доўга. «Усе, хто бярэ ў рукі веласіпед, садзіцца на яго і імчыцца па дарожках, дарогах, парках, — усе мае калегі. Таму што веласіпед — гэта сэнс жыцця, калі ты спрабуеш яго на смак, ужо не можаш з ім развітацца», — падкрэсліла яна.

Абавязковы атрыбут «Першага ровара» — насычаная забаўляльная праграма для ўдзельнікаў і балельшчыкаў. Яна ўключае ў сябе веласіпедны квэст, трыял-шоу, творчыя майстар-класы, гульнятэку, арт-зону Viva Rovar Art і іншыя актыўнасці. Настрой задаюць папулярныя спевакі — суперфіналісты праекта “Х-фактар” Насця Краўчанка і Мікіта Бялько, а таксама дзіцячыя творчыя калектывы. Спецыяльным госцем праграмы стаў папулярны блогер і спявак Дзім Дзімыч.

На новую дыстанцыю па сталічных парках «Першы ровар» выйдзе ўжо ў верасні. Напрыканцы першага восеньскага месяца абудуцца і фінальныя спаборніцтвы. 

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».