Вы тут

Магілёўская станцыя пералівання крыві абвясціла акцыю «Кропля дабра»


Магілёўская абласная станцыя пералівання крыві абвясціла акцыю «Кропля дабра» да Сусветнага дня донара крыві, які адзначаецца 14 чэрвеня. Пра гэта БелТА расказалі ва ўстанове аховы здароўя.


Напярэдадні гэтай даты ўсіх жадаючых запрашаюць стаць удзельнікамі акцыі «Кропля дабра». Для гэтага неабходна прыйсці ва ўстанову і здаць кроў. Тут жа наведвальнікам раскажуць аб донарстве, прапануюць кансультацыю тэрапеўта і трансфузіёлага. Падчас акцыі на станцыі пералівання крыві працуе выстава дзіцячых малюнкаў і фотазона. Патэнцыйным донарам неабходна захапіць з сабой дакумент, які сведчыць асобу, і выпіску з медыцынскіх дакументаў, атрыманую не пазней за паўгода да дня здачы крыві.

«Донарскі рух аб’ядноўвае тых, каму неабыякавы лёс людзей і хто хоча выратаваць жыццё бліжняму, здаючы ўласную кроў, — адзначылі на станцыі пералівання крыві. — Як правіла, такія людзі распавядаюць аб донарстве сваім блізкім і сябрам, тлумачачы, што гэта сапраўды шчыры і гуманны ўчынак. Донарства крыві і яе кампанентаў сёння стала адным з базавых фактараў развіцця высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі. Вялікае значэнне донарства таксама мае ў ахове мацярынства і дзяцінства».

Да акцыі «Кропля дабра» могуць таксама далучыцца жыхары трох гарадоў у Магілёўскай вобласці — Бабруйска, Клімавічаў і Горак. Яны могуць здаць кроў ва ўстановах аховы здароўя, размешчаных у гэтых населеных пунктах: Бабруйскай занальнай станцыі пералівання крыві, Клімавіцкай і Горацкай цэнтральных раённых бальніцах.

У абласной станцыі пералівання крыві ўдакладнілі, што на 1 студзеня 2023 года ў рэгіёне пражывае каля 8 тыс. донараў суцэльнай крыві і больш за 1 тыс. донараў кампанентаў крыві. У вобласці штогод нарыхтоўваецца больш за 20 тыс. л донарскай крыві і 10 тыс. л плазмы. Служба крыві цалкам забяспечвае арганізацыі аховы здароўя якаснымі кампанентамі крыві і медыцынскімі вырабамі ўласнай вытворчасці.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як засцерагчыся ад паражэння электрычнасцю і атручвання газам, расказалі эксперты

Як засцерагчыся ад паражэння электрычнасцю і атручвання газам, расказалі эксперты

Бяспека рэальная, віртуальная, у навальніцу і на адлегласці.

Грамадства

Стаўка на сланечнік. Ці прыжывецца паўднёвая культура на беларускіх палетках?

Стаўка на сланечнік. Ці прыжывецца паўднёвая культура на беларускіх палетках?

Яшчэ нядаўна поле сланечніку здавалася нам дзіўнай з'явай.

Здароўе

Памылкі, якія робіць наш мозг. Ці можна іх выправіць?

Памылкі, якія робіць наш мозг. Ці можна іх выправіць?

«Эфект шафёра» лічыцца адной з распаўсюджаных ментальных пастак.

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?