Вы тут

У Мінскай вобласці затрымалі датычных да крадзяжу ўгнаенняў


Аператыўнікі крымінальнага вышуку Мінскай вобласці пры сілавой падтрымцы АМАПа затрымалі трох мужчын, якія маюць дачыненне да крадзяжоў азотных угнаенняў на тэрыторыі вобласці. Пра гэта паведамілі ў МУС.


Затрыманыя з’яўляюцца жыхарамі Брэсцкай вобласці. Першае злачынства яны здзейснілі ў маі. На складзе каля вёскі Туча Клецкага раёна яны пашкодзілі навясны замок і вывезлі больш за 8,6 т рэчыва «Карбамід». Маёмасць ацэньваецца ў Br7,5 тыс.

У ноч на 1 чэрвеня яны дзейнічалі па той жа схеме. Са склада паблізу вёскі Чыжоўка Слуцкага раёна зламыснікі выкралі 7,2 т такога ж угнаення на Br7 тыс.

Двух 29-гадовых і 35-гадовага жыхароў Столінскага раёна ўзялі з доказамі злачынства, калі яны вярталіся з крадзяжу казённай маёмасці. Малодшыя мужчыны ўжо былі асуджаны за аналагічнае злачынства. Выкрадзенае прадавалі на фермах у сваім раёне.

Следчыя распачалі крымінальную справу за крадзеж, учынены групай асоб.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.