Вы тут

Прэзідэнт — губернатару Прымор’я: Заўсёды дапамагалі, адгукаліся на просьбы і запыты. Так будзе і надалей


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з губернатарам Прыморская краю Алегам Кажамякам. Дэлегацыя рэгіёна ў гэтыя дні з рабочым візітам наведвае Беларусь. 


«Удзячны не толькі за тое, што вы прыязджаеце ў Беларусь. Але і ў сродках масавай інфармацыі адсочваю вашыя заявы, падтрымку Беларусі і беларускіх тавараў, прадукцыі, якую мы вырабляем, вашую зацікаўленасць у Прымор’і ў набыцці нашай прадукцыі. Ну і чаго ўтойваць, вашыя выказванні, добрыя станоўчыя водгукі ў адрас нашай эканомікі маюць добры водгук у вашых калег на Далёкім Усходзе», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка, падкрэсліўшы, што з Далёкім Усходам беларусы заўсёды гатовы развіваць супрацоўніцтва. 

«Вядома, адлегласць накладвае пэўны адбітак. І нават не адлегласць а загружанасць чыгунак, якія сёння ёсць у тым напрамку Байкал-Амурск і іншых ва ўсходнім напрамку, паколькі цэнтр цяжару эканомікі Беларусі і Расіі зрушыўся на Усход. І вы як ніколі запатрабаваны. І гэта добра. Але тое, што чыгункі не спраўляюцца з гэтай плынню, гэта факт і тут нам трэба працаваць разам, каб расшыць гэтыя вузкія месцы», — сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі добра ведаюць, у чым мае патрэбу Прыморскі край. Па яго словах, вельмі добра, што дэлегацыя рэгіёна пабудзе на выстаўцы «Белагра», наведае Гомель, убачыць найлепшыя прадпрыемствы. 

«Словам, мы да вашых паслуг. Калі тое трэба, мы, як заўсёды, да гэтага далучымся і будзем у гэтым кірунку працаваць. Вы кажыце, што вам трэба, не чужы чалавек. І спецыфічныя пытанні, калі трэба нейкія ў плане ваенна-прамысловага комплексу. Абсалютна няма ніякіх закрытых тэм. Мы нікога не баімся. Усё, што ў нас ёсць, да вашых паслуг. Заўсёды дапамагалі, адгукаліся на вашыя просьбы і запыты. Так будзе і надалей», — запэўніў Аляксандр Лукашэнка.

Па словах Алега Кажамякі, на «Белагра» заўсёды прыязджае вялікая дэлегацыя Прыморскага краю: прадстаўнікі бізнэсу, прадстаўнікі розных міністэрстваў. Ужо заключаюцца пагадненні, кантракты па розных накірунках дзейнасці. «Мы бачым, што гэта супрацоўніцтва дае ўзаемавыгадны плён. Так што з 2019 года ў нас тавараабарот павялічыўся ў 6 разоў, зараз ужо дасягае 7.6 мільярдаў рублёў. У 2019 годзе гэта было каля 400 мільёнаў», — расказаў губернатар. 

У гандлёва-эканамічным плане мы бачым рост

У размове з журналістамі Алег Кажамяка расказаў, што аснову тавараабароту паміж Беларуссю і Прыморскім краем складае беларуская прадукцыя харчовай прамысловасці. Па яго словах, беларускія прадукты ў рэгіёне паважаюць Традыцыйна, значную частку тавараабароту складае прадукцыя машынабудавання, папулярныя вырабы Мінскага трактара завода, МАЗа, «Амкадора». «Гэту тэхніку высока цэняць нашы дарожнікі, камунальнікі. У Прымор’і створаны цэнтры па сервісным абслугоўванні, па падрыхтоўцы механізатараў. Гэта такі вялікі аспект, які заўсёды служыць нам у дапамогу. Цяпер вялікім попытам карыстаюцца МАЗы „MAN“. Мы плануем закупляць аўтобусы, сталі ў чаргу, таму што шмат заказаў у рэспублікі. Спадзяюся, што з улікам нашых сяброўскіх адносін усё своечасова адгрузім», — расказаў Алег Кажамяка. Па яго словах, супрацоўніцтва пашыраецца і праз пастаўкі з Прыморскага краю. У Беларусь ідзе борная кіслата на «Полацкшкловалакно», павялічаны пастаўкі морапрадуктаў. 

«Цяпер у нас стаяць задачы па прадстаўленні беларускай тэхнікі на нашых пляцоўках, першыя 45 адзінак ужо знаходзяцца там. Нам падабаюцца камбайны „Палессе“, якія адпавядаюць сусветным стандартам. Мы зацікаўлены ў стварэнні сумесных вытворчасцей, у тым ліку па перапрацоўцы малочнай прадукцыі. Мы гэта разглядаем у тым ліку і з нашымі кітайскімі партнёрамі. У Беларусі з Кітаем добрыя адносіны і Прымор’е — гэта якраз той мост, праз які наладжваюцца ўсе гэтыя сувязі. У гандлёва-эканамічным плане мы бачым рост», — падкрэсліў Адег Кажамяка. Пры гэтым ён звярнуў увагу, што не застаюцца незаўважанымі і сацыяльныя праекты. Падчас свайго візіту ў Беларусь Алег Кажамяка таксама сустрэўся з прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Віктарам Лукашэнкам. Яны абмеркавалі магчымасць удзелу беларускай дэлегацыі ў І летніх міжнародных спартыўных гульнях «Дзеці Прымор’я», якія пройдуць з 1 па 6 ліпеня бягучага года.

«Мы ў сваю чаргу адправім сюды нашых дзяцей, якія наведаюць такія свяшчэнныя месцы, як Хатынь, Брэсцкая крэпасць, Буйніцкае поле, каб разумелі, што такое Вялікая Айчынная вайна і каб разумелі, чаму гэта вельмі важна памятаць», — адзначыў губернатар Прыморскага края. 

Падчас свайго візіту ў Беларусь Алег Кажамяка правёў перагаворы з намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі Леанідам Зайцам. Расійская дэлегацыя наведала ААТ «Мінскі механічны завод імя С.І.Вавілава — УКХ «БелОМА», ААТ «Агат-сістэм», ДУ «Шматпрофільны культурна-спартыўны комплекс» «Мінск-арэна». Дэлегацыя Прыморскага краю таксама наведае Гомель. У графіку Алега Кажамякі — сустрэча з яго Гомельскім калегам Іванам Крупко, а таксама наведванне шэрагу буйных прадпрыемстваў, сярод якіх ААТ «Гомельдрэў», СП ААТ «Спартак», «ААТ Гомсельмаш».

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?