Пры правядзенні ўступнай кампаніі трэба забяспечыць справядлівае стаўленне да абітурыентаў, асабліва пры здачы экзаменаў. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па бягучых пытаннях уступнай кампаніі, перадае БелТА.
«Яшчэ раз паўтараю: маё галоўнае патрабаванне — гэта справядлівае стаўленне і справядлівасць, асабліва пры здачы экзаменаў», — звярнуў увагу беларускі лідар. Паводле яго слоў, такі падыход вельмі важна забяспечыць да абітурыентаў, якія робяць першыя самастойныя крокі ў дарослае жыццё. «Гэта маладыя людзі, будучая эліта, будучыя кіраўнікі краіны. Яны робяць першы рашучы свядомы крок, — сказаў прэзідэнт. — І гэты крок павінен быць без усялякіх праблем і падазрэнняў».
/Будзе дапоўнена/.
Прэв’ю: БелТА
Бяспека рэальная, віртуальная, у навальніцу і на адлегласці.
Яшчэ нядаўна поле сланечніку здавалася нам дзіўнай з'явай.
«Эфект шафёра» лічыцца адной з распаўсюджаных ментальных пастак.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?