Вы тут

Вялікі патэнцыял дружбы і ўзаемнага супрацоўніцтва


Мерапрыемства стала вынікам папярэдніх дамоўленасцяў Міжпарламенцкай камісіі ў Ерэване ў верасні 2019 года і накіравана на далейшае паглыбленне беларуска-армянскіх міжпарламенцкіх кантактаў. Правядзенне трынаццатага пасяджэння Міжпарламенцкай камісіі ў Мінску з’яўляецца важным крокам у справе далейшага ўмацавання партнёрства Беларусі і Арменіі. 


Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні глабальнага стану міжнародных адносін, гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне паміж Беларуссю і Арменіяй з улікам членства і ўзаемадзеяння ў ЕАЭС, а таксама пытанні пашырэння культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферы навукі і адукацыі.

Як адзначыў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў, сустаршыня Міжпарламенцкай камісіі па супрацоўніцтве Нацыянальнага сходу Беларусі і Нацыянальнага сходу Арменіі Валерый Міцкевіч, парламентарыі намецілі планы на будучыню, прынялі і адобрылі ўсе запланаваныя рашэнні, якія былі падрыхтаваны загадзя. «Мы ўпэўнены, што інтэнсіфікуем нашы міжпарламенцкія сувязі на карысць нашых краін і народаў», — падкрэсліў ён. 

Кажучы аб канкрэтных пытаннях, якія закраналіся на пасяджэнні, намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў паведаміў, што абмяркоўвалася ўнутрыпалітычная і знешнепалітычная абстаноўка, эканамічныя, культурныя, навуковыя сувязі і магчымасці іх пашырэння, а таксама роля парламентарыяў у гэтым. 

«Сам факт таго, што сёння адбылося чарговае пасяджэнне пасля перапынку па аб’ектыўных прычынах, ужо сведчыць аб імкненні, жаданні і неабходнасці таго, каб міжпарламенцкае вымярэнне паміж Арменіяй і Беларуссю пачало больш актыўна функцыянаваць і развівацца, — заўважыў член Пастаяннай камісіі Нацыянальнага сходу Арменіі па еўрапейскай інтэграцыі, сустаршыня Міжпарламенцкай камісіі па супрацоўніцтве Нацыянальнага сходу Арменіі і Нацыянальнага сходу Беларусі Армен Геваргян. — Адносіны паміж нашымі краінамі маюць пазітыўны характар, гэтаму ў многім садзейнічае наша агульнае членства ў шэрагу інтэграцыйных праектаў. Але гэтыя адносіны пакуль далёкія ад ажыццяўлення ўсяго патэнцыялу дружбы і ўзаемнага супрацоўніцтва з-за пэўнай інэртнасці і адсутнасці ініцыятыўнасці ў плоскасці двухбаковых адносін».

Парламентарый звярнуў увагу на тое, што пасяджэнне праходзіць напярэдадні 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Арменіяй. І гэтая знамянальная дата, па яго словах, — добрая нагода асэнсаваць пройдзены сумесны шлях развіцця дзвюх незалежных дзяржаў, а таксама надаць вялікі дынамізм і крэатыўнасць двухбаковым адносінам.

Паводле БелТА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.