Вы тут

Узаемны гандаль у сферы сельскай гаспадаркі паміж Беларуссю і РФ за першы квартал вырас на 25 працэнтаў


Узаемны гандаль у сферы сельскай гаспадаркі паміж Беларуссю і Расіяй за першы квартал вырас на 25 працэнтаў. Пра гэта на палях міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «Белагра-2023» заявіў намеснік міністра сельскай гаспадаркі Расійскай Федэрацыі Іван Лебедзеў, перадае БелТА.


«Паміж Беларуссю і Расіяй сфарміравана правільная партнёрская палітыка. Сёння пра гэта гавораць лічбы ўзаемнага гандлю. Так, у 2022 годзе дасягнуты рэкордныя паказчыкі па колькасці пастаўляемай прадукцыі і грашовым эквіваленце. Мы ўжо фіксуем дынаміку і рост, таму ў цэлым чакаем добрых паказчыкаў. Так, за першы квартал бягучага года прырост па ўзаемным гандлі паміж Беларуссю і Расіяй у галіне сельскай гаспадаркі склаў 25 працэнтаў адносна аналагічнага перыяду мінулага года. Мы працуем і глядзім на ўсе напрамкі сумесна. Упэўнены, разам мы дасягнём яшчэ большых вынікаў», — сказаў Іван Лебедзеў.

Ён дадаў, што Расія зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Беларуссю па мясной і малочнай прадукцыі. «Ёсць вялікія перспектывы ў сферы лічбавізацыі сельскай гаспадаркі на тэрыторыі дзвюх нашых краін. Гэта дасць магчымасць правільна планаваць працэс уборачнай кампаніі і сяўбы, а таксама скласці тэхналагічныя карты, структуру севазвароту і іншае. Гэта вельмі перспектыўныя планы, якія дадуць магчымасць зменшыць расходы ў структуры сабекошту і пры гэтым дазволяць больш зарабляць нашым аграрыям. Упэўнены, на працягу наступных 2-3 гадоў будзем мець выдатныя вынікі ў гэтай галіне», — сказаў на заканчэнне намеснік міністра сельскай гаспадаркі Расійскай Федэрацыі.

Міжнародная спецыялізаваная выстаўка «Белагра-2023» праходзіць з 6 па 11 чэрвеня на базе выставачнага цэнтра Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень». На выстаўцы можна азнаёміцца з перадавымі напрамкамі ў развіцці раслінаводства, жывёлагадоўлі і птушкагадоўлі, сучаснымі тэхналогіямі перапрацоўкі, упакоўкі і захоўвання прадукцыі, а таксама разнастайнасцю сельгастэхнікі. Аграрны форум традыцыйна збірае разам не толькі беларускіх аграрыяў і работнікаў харчовай і перапрацоўчай прамысловасці, але і іх замежных калег і партнёраў. У бягучым годзе ўдзел прымаюць 450 кампаній з Беларусі, Расіі, Кітая, Пакістана, Турцыі, В’етнама, Германіі, Італіі, Індыі, Палесціны. У ходзе дзелавой праграмы прадугледжана каля 20 тэматычных канферэнцый і семінараў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.