Вы тут

Рыбакоў: Славенія прымала рашэнне вылучацца ў члены Савета Бяспекі ААН пад ціскам ЕС і ЗША


Славенія прымала рашэнне вылучацца ў непастаянныя члены Савета Бяспекі ААН пад ціскам ЕС і ЗША. Пра гэта заявіў журналістам сталы прадстаўнік Беларусі ў ААН Валянцін Рыбакоў, каментуючы невыбранне Беларусі ў непастаянныя чальцы Савета Бяспекі ААН, паведамляе БелТА.


«У нашай усходнееўрапейскай групе графік выбараў распісаны да 2052 года. Краіны ўжо запісаныя. Нават на нейкія гады ёсць канкурэнцыя, то ёсць дзве краіны запісаныя на адзін і той жа перыяд часу. Мы цягам 16 гадоў былі ў спісах ад усходнееўрапейскай групы. Унеслі сваю кандыдатуру ў 2007 годзе і да снежня 2021 года былі адзінай краінай», — адзначыў дыпламат.

Славенія ж, якая раптам вырашыла пазмагацца за месца ў непастаянных членах Савета Бяспекі ААН на 2024-2025 гады, па словах Валянціна Рыбакова, «Не змагла адмовіцца ад настойлівых просьбаў скласці штучную канкурэнцыю Беларусі». Першапачаткова яна збіралася вылучацца на больш позні тэрмін — 2042-2043 гады.

«Цяпер склалася такая сітуацыя ў свеце, калі дзяржавы не заўсёды маюць магчымасць прымаць суверэнныя рашэнні. Мы гэтае рашэнне Славеніі ісці на выбары супраць Беларусі на 2024-2025 гады не лічым суверэннай. Гэта рашэнне, якое было прынята пад ціскам Еўрасаюза, ЗША і НАТА», — падкрэсліў Валянцін Рыбакоў. Пра гэта, заўважыў дыпламат, раней заявіў і былы прэм’ер-міністр Славеніі, у бытнасць якога гэта рашэнне і было прынята.

«Я асабіста размаўляў з пасламі ўсходнееўрапейскіх дзяржаў, якія распавядалі, што да іх сталіц звярталіся з настойлівай просьбай вылучыць сваю кандыдатуру супраць Беларусі. Гэтыя краіны здолелі адмовіцца. Славенія не здолела. Мы пры гэтым ніколі не вялі антыславенскую кампанію. Мы не лічым, што гэта суверэннае рашэнне Славеніі. Гэта рашэнне калектыўнага Захаду. Проста Славенія тая краіна, на якую выпаў жрэбій, каб скласці штучную, палітызаваную канкурэнцыю Беларусі», — звярнуў увагу пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН.

Паводле яго слоў, нягледзячы на невыбранне ў непастаянныя члены Савета Бяспекі ААН, Беларусь працягне актыўна працаваць у арганізацыі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?