Вы тут

Названыя імёны пераможцаў радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі»


У Вялікай студыі Дома радыё адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў XII рэспубліканскага творчага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі». Па выніках трох конкурсных тураў прызоў удастоены 165 фіналістаў, паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.


Уладальнікамі Гран-пры XII рэспубліканскага творчага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі» сталі Дар’я Мікулік (намінацыя «Акадэмічныя інструменты»), Дзмітрый Шувалаў (намінацыя «Акадэмічныя інструменты»), Іосіф Нікіценка (намінацыя «Акадэмічны вакал»), вакальны ансамбль «Asteria» УА МГКІ (намінацыя «Эстрадны вакал. Ансамблі»), Маргарыта Цумарава (намінацыя «Эстрадны вакал. Сола»), Дар’я Дзянісава (намінацыя «Спадчына»), сімфанічны аркестр МДМК ім. М.і. Глінкі (намінацыя «Аркестры»).

Лаўрэатамі I, II і III ступеняў вызначаны 118 салістаў і калектываў, а спецыяльных дыпломаў праекта ўдастоены 40 удзельнікаў. 

Урачыстым уручэннем статуэтак, дыпломаў і падарункаў у легендарнай студыі на Чырвонай, 4 праект не скончыўся. Прызёры атрымалі ўнікальныя магчымасці: ратацыю ў эфіры галоўнага радыёканала краіны і запрашэнне прыняць удзел у здымках тэлевізійнага гала-канцэрта «Маладыя таленты Беларусі-2023», які будзе транслявацца на тэлеканале «Беларусь 3».

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Кватэры разыходзяцца як гарачыя піражкі. 2023 год можа стаць сапраўды рэкордным

Кватэры разыходзяцца як гарачыя піражкі. 2023 год можа стаць сапраўды рэкордным

Як адзначаюць фінансавыя эксперты, рынак жылой нерухомасці выйшаў на беспрэцэдэнтна высокія паказчыкі па колькасці здзелак.

Культура

«Сцежкі жыцця» Паўліны Мядзёлкі

«Сцежкі жыцця» Паўліны Мядзёлкі

Была ў Купалы... Купалінка.

Калейдаскоп

Красоўкі і твідавы гарнітур — не пара

Красоўкі і твідавы гарнітур — не пара

Якія прамашкі жанчын у адзенні выдаюць адсутнасць густу?

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?