Вы тут

Фізасобы ў Беларусі ў маі прадалі на $142,6 млн валюты больш, чым купілі


У маі фізасобы ў Беларусі заставаліся чыстымі прадаўцамі замежнай валюты. Па выніках месяца яны прадалі на $142,6 млн больш, чым купілі. Пра гэта сведчаць статыстычныя звесткі Нацыянальнага банка.


Фота: pixabay.com

Агульны аб’ём набытай фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты ў маі склаў $750,2 млн, прададзенай — $892,8 млн. у цэлым за студзень-май бягучага года продаж фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты перавысіла яе куплю на $283,3 млн.

Суб’екты гаспадарання — рэзідэнты Беларусі ў маі выступілі ў ролі чыстых пакупнікоў замежнай валюты. Зыходзячы са звестак Нацыянальнага банка, прадпрыемствы купілі на $116,4 млн валюты ў эквіваленце больш, чым прадалі. Агульны аб’ём набытай юрыдычнымі асобамі замежнай валюты ў маі склаў $2, 212 млрд, прададзенай — $2, 096 млрд.

За студзень — май купля юрыдычнымі асобамі замежнай валюты перавысіла яе продаж на $433,7 млн.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.