Вы тут

Летнія музычныя вечары стартуюць у Гомельскім палацава-паркавым ансамблі 15 чэрвеня


Летнія музычныя вечары стартуюць у Гомельскім палацава-паркавым ансамблі 15 чэрвеня, паведамляецца на сайце гісторыка-культурнай ўстановы.


Таксама музычныя вечары анансуюцца 13 ліпеня і 23 жніўня. Арганізатары рэкамендуюць адзначыць гэтыя даты на сваім культурным календары, бо тут чакае неверагодная атмасфера, чароўныя мелодыі, прыемная кампанія.

15 чэрвеня будзе гучаць фартэпіяна ў праграме Таццяны Старчанка «Летнім вечарам. Фрыдэрык Шапэн». У гэты вечар для гасцей — вальсы, накцюрны, мазуркі, скерца, эцюды і іншыя.

13 ліпеня таксама запланавана насычаная праграма «О, калі б мог выказаць у гуку...». У палацы пройдзе вечар вакальнай музыкі. Настрой зададуць саліст Вялікага тэатра Аляксандр Гелах (тэнар) і Таццяна Старчанка (фартэпіяна). У рэпертуары — М.Глінка, Дж.Вэрдзі, І.Кальман, неапалітанскія песні, любімыя кампазіцыі мінулых гадоў.

Праграма «На зыходзе лета...» завершыць цыкл музычных мерапрыемстваў 23 жніўня. Аматараў жывога гуку чакае вечар камернай музыкі ад Таццяны Старчанка (фартэпіяна), Кацярыны Архіпавай (скрыпка), Юліі Ражкоўскай (віяланчэль). У праграме А.Вівальдзі, А.П’яцола, К.Дэбюсі, А.Пярт, Р.Шчадрын.

Канцэрты адбудуцца ва ўтульнай Белай гасцёўні палаца.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.