Вы тут

Памілаваную Лукашэнкам Соф’ю Сапегу перадалі Прыморскаму краю


Памілаваную Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам грамадзянку Расіі Соф’ю Сапегу перадалі 7 чэрвеня з папраўчай калоніі ў Гомелі дэлегацыі Прыморскага краю, якую ўзначальвае губернатар Алег Кажамяка, паведамляе БелТА.


«Па нашым звароце ўчора Аляксандр Рыгоравіч падпісаў указ аб памілаванні. Думаю, што такі крок мае і для цябе значэнне», — звярнуўся да памілаванай Алег Кажамяка.

«Хочацца падзякаваць Прэзідэнту Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку за тую магчымасць, якую ён мне даў, за той падарунак не толькі для мяне, але і для ўсёй маёй сям’і. За магчымасць вярнуцца дадому, да сваёй мамы, да свайго бацькі. Мне далі другі шанец. Ён дадзены быў далёка не шматлікім, а мне сапраўды вельмі пашанцавала», — падзялілася першымі эмоцыямі Соф’я Сапега.

Алег Кажамяка пажадаў дзяўчыне, каб яе далейшае жыццё было шчаслівым. «Ты будзеш займацца ўжо эканомікай, сям’ёй. Заўсёды ёсць магчымасць адумацца, агледзецца ў жыцці, зрабіць нейкія высновы. І самае галоўнае: каб потым увесь назапашаны, нерастрачаны патэнцыял, энергетыку ўкласці ў тыя праекты, якія будуць дазваляць у далейшым нармальна сябе адчуваць. Няма нічога лепш, чым на волі займацца любімай справай», — падкрэсліў губернатар.

«Усё так», — сказала памілаваная.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.