На станцыі Мінск-Усходні мужчына зваліўся пад цягнік, паведамляе БелТА са спасылкай на ГУУС Мінгарвыканкама.
Каля гадзіны ночы на лінію 102 паведамілі, што пад таварны цягнік на станцыі Мінск-Усходні ўпаў мужчына. На месца здарэння неадкладна выбыў нарад патрульна-паставой службы. Высветлілася, што 53-гадовы жыхар Барысава знаходзіўся на платформе ў нецвярозым выглядзе. Мужчына страціў раўнавагу, і паветраны струмень ад цягніка зацягнуў яго пад грузавы састаў.
Супрацоўнікі міліцыі выклікалі ўрача. Мужчына з траўмай нагі быў дастаўлены ў бальніцу. Па гэтым факце праводзіцца праверка.
Прэв’ю: БелТА
Справа няпростая, але ўдзячная.
У Беларусі за апошнія 10–12 гадоў як агульная, так і пярвічная дзіцячая захваральнасць застаюцца прыкладна на адным узроўні.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?