Вы тут

«Спартак» плануе пашыраць лінейку малочнага шакаладу з дадаткамі


Кандытарская фабрыка «Спартак» плануе пашыраць лінейку малочнага шакаладу з дадаткамі. Пра гэта БелТА на палях Міжнароднай спецыялізаванай выставы «Белагра-2023» расказала спецыяліст па выставачнай дзейнасці «Спартака» Дар’я Харлашкіна.


«У красавіку гэтага года на фабрыцы „Спартак“ адкрылася лінія па вытворчасці тонкага пліткавага шакаладу, і зараз у нас ёсць магчымасць выпускаць шакалад з рознай колькасцью какава-прадуктаў: ад малочнага 35% да горкага 99%. Таксама мы запусцілі тры новыя віды горкага шакаладу: з апельсінам, з лімонам і імбірам, а таксама з малінай і дробненым фундукам», — распавяла Дар’я Харлашкіна.

Паводле яе слоў, у далейшым кандытарская фабрыка будзе развіваць лінейку малочнага шакаладу з рознымі дабаўкамі. «Гэта будуць дабаўкі ў выглядзе папкорна і мармеладак, выбуховай карамелі, салёнай карамелі з марской соллю, а таксама з густам колы», — падзялілася планамі спецыяліст.

Яна таксама паведаміла, што асноўным рынкам збыту прадукцыі кандытарскай фабрыкі з’яўляецца Расійская Федэрацыя, на якую прыпадае каля 70% аб’ёму экспартуемых прысмакаў. «Мы стараемся асвойваць кітайскі рынак. Шырока прадстаўляем сваю прадукцыю на рынках Казахстана, Узбекістана і Манголіі. Спадзяемся, што падчас выставы нам удасца заключыць новыя дамовы і кантракты, прыцягнуць новых пакупнікоў», — падсумавала Дар’я Харлашкіна.

Міжнародная спецыялізаваная выстава «Белагра-2023» праходзіць з 6 па 11 чэрвеня на базе выставачнага цэнтра Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень». На выставе можна азнаёміцца з перадавымі напрамкамі ў развіцці раслінаводства, жывёлагадоўлі і птушкагадоўлі, сучаснымі тэхналогіямі перапрацоўкі, упакоўкі і захоўвання прадукцыі, а таксама разнастайнасцю сельгастэхнікі. Аграрны форум традыцыйна збірае разам не толькі беларускіх аграрыяў і работнікаў харчовай і перапрацоўчай прамысловасці, але і іх замежных калег і партнёраў. Сёлета ўдзел у выставе прымаюць 450 кампаній з Беларусі, Расіі, Кітая, Пакістана, Турцыі, В’етнама, Германіі, Італіі, Індыі, Палесціны. У дзелавой праграме-каля 20 тэматычных канферэнцый і семінараў.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».