Вы тут

Фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» пройдзе ў Паставах 9-11 чэрвеня


У Паставах у 33-ы раз пройдзе Міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік». Пра гэта БелТА паведамілі ў Пастаўскім райвыканкаме.


Свята працягнецца з 9 па 11 чэрвеня. Як адзначылі ў райвыканкаме, стартавы дзень фестывалю будзе напоўнены душэўнай і сямейнай атмасферай. Запрошаныя творчыя калектывы з-за мяжы выступяць з канцэртамі для сельскіх жыхароў у некалькіх аграгарадках Пастаўшчыны. У райцэнтры пройдуць літаратурна-музычны вечар, спартыўныя спаборніцтвы, свята традыцыйнай творчасці да 25-годдзя дома рамёстваў «Стары млын». Госці фестывалю змогуць наведаць выставы ў палацы Тызенгаўзаў і ў Доме рамёстваў.

Асноўныя масавыя ўрачыстасці чакаюцца 10 чэрвеня. У гонар свята пройдзе гашэнне паштовай маркі «Пастаўшчына: фестывальныя імгненні». У 15.00 у Доме культуры адбудзецца традыцыйны конкурс калектываў і індывідуальных выканаўцаў «Хто каго?». Новыя выставы, яркі «Горад майстроў» з прадстаўнікамі ўстаноў культуры з усёй вобласці чакаюць гасцей фестывалю ў гэты ж дзень. На аглядзе-конкурсе падворкаў прадставяць элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны Пастаўскага раёна — клёцкі з душамі. На ўрачыстае адкрыццё свята народнай музыкі яго гасцей і ўдзельнікаў запросяць на плошчу Леніна ў 20.00. Гледачы ўбачаць музычна-тэатралізаванае прадстаўленне патрыятычнай тэматыкі, незабыўнае лазернае шоу і пабываюць на канцэрце эстрадных выканаўцаў. А для самых энергічных і стойкіх пасля святочнага феерверка апоўначы пройдзе дыскатэка пад адкрытым небам. Тут лепшыя дыджэі вобласці не дадуць нікому сумаваць і паспрабуюць уразіць моладзь сваімі рытмічнымі міксамі.

У нядзелю, 11 чэрвеня, аматараў класічнай музыкі чакае канцэрт у касцёле. Таксама ў праграме заключнага дня фестывалю значацца канцэрт духавога аркестра, выстава-продаж вырабаў народных майстроў, тэатралізаванае шэсце гасцей і ўдзельнікаў музычнага свята і заключны гала-канцэрт.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.