Вы тут

Прадстаўнікі АДКБ у Брэсце ўзгаднілі задумы сумесных ваенных вучэнняў арганізацыі


Прадстаўнікі АДКБ у Брэсце ўзгаднілі задумы сумесных ваенных вучэнняў арганізацыі, інфармавалі ў Міністэрстве абароны.


Як паведамлялася раней, з 6 па 8 чэрвеня ў Брэсце прадстаўнікі АДКБ абмяркоўвалі арганізацыю і правядзенне сумеснага вучэння з калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання АДКБ «Узаемадзеянне-2023». Таксама абмяркоўваліся арганізацыя і правядзенне шэрагу іншых вучэнняў. У прыватнасці, вучэнняў з сіламі і сродкамі разведкі «Пошук-2023», сумесным фарміраваннем радыяцыйнай, хімічнай, біялагічнай абароны і медыцынскага забеспячэння АДКБ «Бар’ер-2023», сіламі і сродкамі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння войскаў «Эшалон-2023».

У штабных перагаворах прынялі ўдзел прадстаўнікі зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў краін — удзельніц АДКБ, а таксама Сакратарыята і Аб’яднанага штаба арганізацыі. Бакі ўзгаднілі задумы сумесных вучэнняў, заслухалі інфармацыю Сакратарыята АДКБ аб узгадненні ўдзелу ў вучэннях прадстаўнікоў міжнародных арганізацый і наглядальнікаў.

Акрамя таго, удзельнікі штабных перагавораў правялі рэкагнасцыроўку месцаў правядзення вучэнняў. Былі разгледжаны і ўзгоднены пытанні арганізацыі кіраўніцтва вучэнняў і іх усебаковага забеспячэння. Бакі зацвердзілі састаў органаў кіравання і войскаў, якія будуць прыцягнуты да вучэнняў, а таксама парадак розыгрышу практычных дзеянняў.

Па выніках другіх штабных перагавораў кіраўнікі дэлегацый падпісалі адпаведны пратакол.

Прэв’ю: «Ваяр»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».