Вы тут

У Беларусі сфарміравана спрыяльнае дзелавое асяроддзе


У Беларусі сфарміравана спрыяльнае дзелавое асяроддзе для прадпрымальніцтва, у тым ліку маладзёжнага. Пра гэта заявіў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка на дзелавым снеданні ў рамках II Маладзёжнага форуму СНД і ЕАЭС у Сочы, паведамляе БелТА.


«Тэма форуму актуальна як ніколі. Бо працвітаюцую эканоміку пад сілу пабудаваць толькі энергічным і творча думаючым асобам, якія не баяцца ісці наперад, браць адказнасць на сябе. Менавіта маладым па плячы рашэнне такіх задач. Прыемна бачыць, што моладзь ставіць перад сабой амбіцыйныя мэты, паспяхова рэалізуе свой патэнцыял, імкнецца актыўна развіваць моладзевае прадпрымальніцтва», — сказаў Ігар Петрышэнка.

У Беларусі сфарміравана спрыяльнае дзелавое асяроддзе для прадпрымальніцтва, у тым ліку маладзёжнага. «Дзейнічае Беларускі фонд падтрымкі прадпрымальніцтва, цэнтры і інкубатары для развіцця прадпрымальніцтва. У краіне налічваецца больш за 113 такіх цэнтраў і 26 інкубатараў», — адзначыў віцэ-прэм’ер.

З 2010 года ў Беларусі штогод праводзіцца Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў. «У 2022 годзе на конкурс пададзена 187 заявак, у тым ліку ў намінацыі „Лепшы маладзёжны інавацыйны праект“ — 91 заяўка. Конкурс выступае пляцоўкай для падтрымкі стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва ў краіне», — распавёў намеснік прэм’ер-міністра.

«Ва ўстановах адукацыі створаны і працуюць бізнес-школы і клубы („Малады прадпрымальнік“, „Юніёр-бізнес“), навучальныя бізнес-кампаніі, арганізуюцца разнастайныя конкурсы, экскурсіі, мітапы (нефармальная сустрэча спецыялістаў для абмеркавання працоўных пытанняў і абмену вопытам), квэсты, турніры, выставы, кірмашы бізнес-ідэй, навучальныя семінары і трэнінгі. У гэтай працы актыўна ўдзельнічаюць спецыялісты банкаў і страхавых кампаній, супрацоўнікі фінансавых арганізацый і дзяржаўных органаў», — паведаміў Ігар Петрышэнка.

Для студэнтаў рэалізуецца праект «Універсітэт 3.0», накіраваны на ўкараненне ў вытворчасць навукова-даследчых распрацовак універсітэтаў, фарміраванне ў студэнтаў кампетэнцый і навыкаў, неабходных для вядзення вынаходніцкай, інавацыйнай, прадпрымальніцкай дзейнасці.

«Бізнес у сучаснай моладзі сёння ў трэндзе. Яскравым пацвярджэннем таму з’яўляецца ваш форум і яго парадак дня. Маладыя прадпрымальнікі на палях дзелавой праграмы форуму змогуць навучыцца новым стратэгіям і метадам развіцця бізнесу, знайсці аднадумцаў і партнёраў для маштабавання сваіх праектаў, а таксама ўмацаваць прафесійныя сувязі і асабістыя, чалавечыя кантакты. Перакананы, што дзякуючы атмасферы даверу, якая пануе на форуме, тут будуць абмяркоўвацца актуальныя і вострыя праблемы, у вырашэнні якіх салідарная пазіцыя моладзі нашых краін здольная выканаць сваю сапраўды ўнікальную ролю», — падкрэсліў ён.

Віцэ-прэм’ер пажадаў усім удзельнікам форуму поспехаў і новых дасягненняў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».