Вы тут

Мінтранс прапануе абмеркаваць праект указа аб аўтамабільных перавозках пасажыраў


На грамадскае абмеркаванне вынесены праект указа «Аб аўтамабільных перавозках пасажыраў», паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.


Праектам прадугледжваецца стварэнне дзяржаўнага інфармацыйнага рэсурсу «Рэестр аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах», у які ўключаюцца звесткі аб перавозчыках, транспартных сродках (аўтобусах, легкавых аўтамабілях, аўтамабілях-таксі), вадзіцелях, дыспетчарах перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах, а таксама дыспетчарах таксі.

Для нядобрасумленных перавозчыкаў і дыспетчараў прадугледжваюцца механізмы прыпынення знаходжання і выключэння з рэестра.

Дакументам устанаўліваюцца нормы: замежныя кампаніі маюць права аказваць паслугі дыспетчара перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах, дыспетчара таксі толькі ў выпадку стварэння імі на тэрыторыі Беларусі юрыдычнай асобы; дзейнасць без уключэння ў рэестр забараняецца; абавязкі для перавозчыкаў забяспечыць відэафіксацыю выканання перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах, у тым ліку аўтамабілямі — таксі, з дапамогай устаноўкі тэхнічных сродкаў і г. д.

Арганізатар грамадскага абмеркавання — Міністэрства транспарту і камунікацый.

Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме з 8 па 18 чэрвеня.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.