Вы тут

Лукашэнка выказаўся пра вінаватых у падрыве Кахоўскай ГЭС


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з сакратарамі саветаў бяспекі дзяржаў-членаў АДКБ выказаўся з нагоды падрыву Кахоўскай ГЭС, перадае БелТА.


«Вы, напэўна, здагадваецеся, хто ўзарваў Кахоўскую ГЭС. Кажуць, на злодзеі і шапка гарыць. Хто першы аб гэтым закрычаў? — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Зразумела, што ўкраінскаму боку трэба было скрыць тры дні „контрнаступу“, дзе амаль дзве сотні бронемашын было знішчана і больш за 2 тыс. чалавек загінулі. Таму — Кахоўка, Кахоўка, а пра тое (страты пры спробе контрнаступлення. — Заўвага БелТА) ніхто не гаворыць. А гэта ж усё відаць».

«І вы бачыце, якую акуратную, асцярожную пазіцыю занялі ЗША, — прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка. — Абавязаны аддаць ім належнае. Яны адразу сказалі: „Мы пакуль не можам сказаць, хто гэта зрабіў. Мы павінны разабрацца“. Падумайце, з чаго б гэта?»

Прэв’ю: ТАСС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».