Вы тут

Мінадукацыі: 100 балаў па ЦЭ ў рэзервовыя дні атрымалі трое навучэнцаў


Цэнтралізаваны экзамен на 100 балаў у рэзервовыя дні здалі трое навучэнцаў, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства адукацыі.


Па выніках экзамену адзін стабальны вынік па матэматыцы і два — па рускай мове. Нулявых вынікаў няма. Выдаленых няма.

У рэзервовыя дні ЦЭ прайшлі 218 навучэнцаў. Па рускай мове экзамен здаваў 101 чалавек, беларускай — 21, а таксама 96 чалавек — па дзевяці вучэбных прадметах па выбары.

Рэзервовымі днямі для праходжання ЦЭ былі 23 і 25 мая. У гэтыя дні здаць экзамен маглі навучэнцы, якія па ўважлівай прычыне не з’явіліся на ЦЭ ў асноўныя тэрміны.

Як падкрэслілі ў Міністэрстве адукацыі, тэставыя балы разлічвалі па методыцы з выкарыстаннем падыходаў, якія прымяняліся пры правядзенні рэпетыцыйнага тэсціравання і ЦЭ ў асноўны дзень.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».