Вы тут

Фестываль бульбы правядуць у Віцебску падчас II Гульняў краін СНД


Абласны фестываль «Картошка-бульба-Potatoes» правядуць у Віцебску падчас II Гульняў краін СНД. Пра гэта БелТА паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама.


Бульбяное свята плануюць правесці 12 жніўня з 8.00 да 22.00. Пляцоўкай для яго стане адна з цэнтральных лакацый абласнога цэнтра — плошча Свабоды (размешчана практычна насупраць летняга амфітэатра, дзе на Гульнях пройдуць спаборніцтвы юных майстроў муай-тай). Да ўдзелу ў гастранамічным фестывалі запрасілі ўсе раёны, гарады Віцебскай вобласці.

Нацыянальныя стравы з бульбы прадставяць на спецыяльнай выставе, падчас форуму пройдуць конкурсы па розных намінацыях. Цалкам магчыма, што тут прадставяць не толькі стравы беларускай кухні. Каб наведвальнікі маглі на месцы пакаштаваць прысмакі, на плошчы ўстановяць невялікія летнія кафэ.

Бульбу ў прабірках пакажуць Віцебскі занальны інстытут сельскай гаспадаркі НАН Беларусі. Гаворка пра новыя сарты гэтай культуры.

«Фестываль дазволіць паказаць гасцям наш нацыянальны каларыт. Робім яго лёгкім, смачным і цікавым. Рыхтуюцца спецыяльная роставая лялька, лагатып, дамы рамёстваў прадумваюць варыянты сувенірнай прадукцыі. Прапрацоўваецца і канцэртная праграма з удзелам беларускіх творчых калектываў, а да вечара — маладзёжная праграма з дыджэем. Такі фестываль абласнога маштабу мы правядзем упершыню і прыкладаем усе намаганні, каб ён прайшоў на годным узроўні, — адзначылі ва ўпраўленні. — Форум стане чарговым вітком у развіцці гастранамічнага турызму. Гасцям трэба паказваць, чым багаты наш край. Бо не ўсе ведаюць, што ў якім-небудзь раёне Віцебскай вобласці можна паспрабаваць унікальныя стравы па асаблівых рэцэптах. Гурманы, магчыма, пасля адправяцца ў гэты рэгіён».

Кафэ Віцебска рэкамендуюць на 12 жніўня перагледзець меню і аддаць прыярытэт бульбяным стравам — так госці горада змогуць пакаштаваць такія стравы не толькі на плошчы Свабоды, але і ў любым пункце абласнога цэнтра.

II Гульні краін СНД пройдуць у Беларусі з 4 па 14 жніўня. Паўночны рэгіён прыме спаборніцтвы майстроў муай-тай у Віцебску і баксёраў у Оршы.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.