Вы тут

Bloomberg: Еўразона афіцыйна ўвайшла ў рэцэсію


Згодна з абноўленымі данымі Еўрастата, апублікаванымі 8 чэрвеня, эканоміка 20 краін Еўразоны скарацілася на 0,1 працэнта ў перыяд са студзеня па сакавік 2023 года, прыбавіўшы да такога ж спаду ў чацвёртым квартале 2022 года. Пра гэта піша Bloomberg, паведамляе БелТА.


Апошнія даныя Еўрастата сведчаць пра першы шасцімесячны спад пасля пандэміі Covid-19, адзначае выданне. Згодна з дзеючай тэрміналогіяй, два кварталы запар з негатыўным вынікам лічыцца рэцэсіяй.

Bloomberg называе здарэнне «самай мяккай магчымай рэцэсіяй» пасля імклівага росту цэн на энерганосьбіты. Аднак прадаўжае, што такі вынік стане ўдарам пасля таго, як палітыкі і чыноўнікі Еўрапейскага цэнтральнага банка (ЕЦБ) неаднаразова заяўлялі, што рэцэсіі можна пазбегнуць, нават калі інфляцыя ўзляцела да самага высокага ўзроўню з моманту ўвядзення еўра.

Пры гэтым ЕЦБ наўрад ці зменіць свой курс, піша выданне, паколькі банк набліжаецца да завяршэння сваёй гістарычнай кампаніі павышэння працэнтных ставак і лічыць перамогу над інфляцыяй неабходнай умовай устойлівага эканамічнага росту.

Эндру Кенінгем, галоўны эканаміст Capital Economics па Еўропе, сказаў CNN, што спажывецкія расходы «моцна пацярпелі» ад спалучэння высокай інфляцыі і павышэння працэнтных ставак. «Мы падазраем, што эканоміка будзе скарачацца да канца бягучага года», — адзначыў эксперт.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».