Вы тут

У Гомелі затрымана група, якая зразала кабелі з базавых станцый аператараў сотавай сувязі


З сакавіка ў Савецкім раёне абласнога цэнтра сталі паступаць паведамленні ад аператараў сотавай сувязі, што нехта крадзе кабелі з базавых станцый, размешчаных на дахах будынкаў. Аператыўнікі крымінальнага вышуку РАУС і УУР УУС прыступілі да пошуку зламыснікаў, сталі арганізоўваць засады ў меркаваных месцах іх з’яўлення. Але крадзяжы працягваліся. Злодзеі мянялі дамы і вуліцы, на якіх стаялі станцыі аператараў. Як падзеі разгортваліся далей, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама.


Нягледзячы на хітрыкі зламыснікаў, кола вакол іх няўмольна звужалася. У сышчыкаў з’явілася відэа з камер назірання, калі група «засвяцілася» сур’ёзна. Яна дзейнічала настолькі нахабна, што выкрадзены медны кабель проста скінула з даху. Гэта ўбачыла гамяльчанка, якая спрабавала прысароміць хлопцаў, якія зкручвалі правады. Пра тое, што адбылося, яна паведаміла ў міліцыю. Групу неўзабаве затрымалі.

Усе яны раней судзімыя за крадзяжы і знаёмыя паміж сабой. Першапачаткова былі затрыманы трое, нядаўна ўстанавілі і затрымалі чацвёртага ўдзельніка. Ім ад 18 да 32 гадоў. Пакуль гаворка ідзе пра 16 эпізодаў крадзяжу кабеля са станцый. Папярэдне выкрадзена каля 700 метраў меднага провада. Сума ўрону прадпрыемствамі падлічваецца. Вядома, што кабель зламыснікі адразу ж збывалі.

Следчымі ў дачыненні да ўсіх удзельнікаў заведзена крымінальная справа па факце крадзяжоў, здзейсненых паўторна групай асоб, а таксама па факце групавога рабавання. Працягваецца работа па ўстанаўленні датычнасці затрыманых да аналагічных злачынстваў. Малодшы судзімы за крадзеж у гэтым годзе, астатнія ў 2022 годзе.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».