Вы тут

«Маладзечна-2023» — спяваем і адкрываем культуру ў новым кантэксце


Сёння стартуе ХХІІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2023». Штогод ён аб'ядноўвае майстэрства як вядомых артыстаў, паэтаў, кампазітараў, так і таленавітых прадстаўнікоў маладога пакалення. Удзельнікаў, гасцей і наведвальнікаў чакае насычаная праграма. На працягу двух дзён запланавана больш за паўсотні мерапрыемстваў, у якіх знойдзе адлюстраванне галоўны акцэнт культурна-музычнага форму — Год міру і стваральнай працы.


Фота: БелТА.

Сёлета лакацыямі фестывалю сталі як адкрытыя пляцоўкі горада вакол Цэнтральнай плошчы, так і розныя ўстановы — Палац культуры горада Маладзечна, мясцовыя школа мастацтваў, каледж, касцёл святога Юзафа, кінатэатр, Дом культуры гарадскога пасёлка Чысць, а таксама Музейны комплекс «Вязынка».

— Да найбольш знакавых мерапрыемстваў, куды варта трапіць гасцям культурнага форуму, я аднесла б і вялікую тэатральную вуліцу, дзе праз тэатральнае мастацтва, паэтычнае слова, музыку, выстаўку кніг можна паглыбіцца ў беларускую паэзію і тэатральную дзейнасць, — адзначыла начальнік галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ала Шахоцька. — Два дні будзе працаваць канцэртная пляцоўка, дзе ўбачым выступленні аматарскіх калектываў з усіх абласцей Рэспублікі Беларусь. Таксама на фестываль прыедуць госці з Расійскай Федэрацыі. 9 чэрвеня будзе арганізаваны канцэрт артыстаў Маладзёжнага тэатра эстрады. На гэтай жа пляцоўцы нас чакае мерапрыемства «Свята саксафона», дзе пачуем юных і прафесійных саксафаністаў. Цікава наведаць будзе творчы вечар кампазітара Алега Елісеенкава «Добрыя людзі» з удзелам артыстаў беларускай эстрады. А ў суботу на фестывалі выступіць ансамбль «Бяседа». Адкрыццё дошкі, прысвечанай натхняльніку фестывалю Міхаілу Якаўлевічу Фінбергу, пераносіцца на больш ранні час і адбудзецца ў 19.00 каля цэнтральнага ўвахода Палаца культуры Маладзечна.

Канцэрты, выстаўкі, творчыя сустрэчы, паказы спектакляў, майстар-класы — тут выбраць ёсць з чаго любой аўдыторыі, незалежна ад узросту, упадабанняў і настрою. Што датычыцца праграмы вячэрняй, то ў першы дзень можна завітаць, напрыклад, на «Магію ночы», калі вам даспадобы глядзець мастацкія фільмы пад адкрытым небам. І, вядома, нельга прапусціць урачыстае адкрыццё фестывалю. Калі набыць квіток не паспелі, то ўключыце тэлеканал «Беларусь 1» і глядзіце святочны канцэрт.

Напярэдадні форуму мастацкі кіраўнік — галоўны дырыжор заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра імя М. Я. Фінберга Максім Расоха распавёў: «Сёлетні фестываль — тая кропка, калі форум разварочваецца ў іншы бок, з улікам таго, якія змены чакаюцца ў некаторых момантах. Мы заўсёды кажам, што ў нас адкрытыя ўсе дарогі для моладзі і іх творчасці. І вось, напрыклад, адкрыццё ў нас будзе з удзелам маладых таленавітых выканаўцаў, якія ўжо заявілі пра сябе і маюць прыхільнікаў. І конкурс маладых выканаўцаў, які праходзіць у рамках фестывалю, дае магчымасць убачыць юныя дараванні, якія прадставяць кожны сваю вобласць, прадэманструюць уласны творчы патэнцыял. Гэты фестываль унікальны, ён мае свой каларыт. Наш калектыў за два дні будзе выступаць на шасці лакацыях. Будзем дарыць добры настрой гасцям культурнага форуму.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.