Вы тут

Беларусь і М’янма абмеркавалі мерапрыемствы міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва


Завершана працэдура акрэдытацыі ваеннага, ваенна-паветранага і ваенна-марскога аташэ пры Пасольстве Рэспублікі Саюз М’янма ў Рэспубліцы Беларусь брыгаднага генерала Мо Чжо, паведамілі БелТА ў Міністэрстве абароны.


Беларусь і М’янма таксама абмяняліся думкамі па вызначэнні канкрэтных мерапрыемстваў міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва паміж абароннымі ведамствамі дзвюх краін. Быў адзначаны сур’ёзны патэнцыял для развіцця двухбаковых адносін.

Прадстаўнікі Беларусі і М’янмы выказалі надзею на тое, што акрэдытацыя ваеннага дыпламата паслужыць новым імпульсам для напаўнення супрацоўніцтва практычным зместам.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.