Вы тут

Кушнарэнка: прапрацоўваецца дагавор аб аб’яднаным рынку нафты і нафтапрадуктаў для Беларусі і Расіі


На пасяджэнні Камісіі Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі па энергетыцы і транспарце, якое прайшло ў Наваполацку, яго ўдзельнікі абмеркавалі стварэнне адзінага рынку нафты і нафтапрадуктаў Беларусі і Расіі, перадае БелТА.


Старшыня Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па энергетыцы і транспарце, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Аляксей Кушнарэнка расказаў, што адзіны рынак нафты і нафтапрадуктаў для Беларусі і Расіі мае фундаментальнае значэнне. «Цяпер прапрацоўваюцца галоўныя дакументы ў гэтай сферы — дагавор аб аб’яднаным рынку і адзіныя правілы транспарціроўкі нафты і нафтапрадуктаў. Месца правядзення нашага пасяджэння выбрана невыпадкова. Мы наведалі градаўтваральнае прадпрыемствы ААТ „Нафтан“, дзейнасць якога непасрэдна залежыць ад узроўню ўзаемаадносін Беларусі і Расіі. Сёння мы можам гаварыць, што гэта даверныя адносіны саюзнікаў, якія падтрымліваюць адзін аднаго», — падкрэсліў Аляксей Кушнарэнка.

На працягу многіх гадоў прадпрыемства закупляе ў прамыслоўцаў Расійскай Федэрацыі тэхналагічнае абсталяванне, матэрыялы, хімічныя кампаненты, каталізатары і гэтак далей. Актыўна развіваецца ўзаемнае супрацоўніцтва ў сферы імпартазамяшчэння. На расійскі рынак ажыццяўляецца адгрузка ў ліку іншага і новай прадукцыі — нафтавага коксу.

Для прадпрыемства гэта юбілейны год, нафтаперапрацоўчы завод адзначыў сваё 60-годдзе. На «Нафтане» завяршаецца рэалізацыя самай маштабнай ў гісторыі прадпрыемства праграмы інвестыцыйнага развіцця — уведзены ў эксплуатацыю комплекс запаволенага каксавання (КЗК). Гэты праект стаў новым і ўнікальным вопытам не толькі для завода, але і для Беларусі. За кошт укаранення КЗК глыбіня перапрацоўкі нафты дасягнула 92 працэнты. Доля светлых нафтапрадуктаў у вытворчасці складае больш за 70 працэнтаў.

КЗК уяўляе сабой ланцужок 19 узаемазвязаных аб’ектаў — тэхналагічных і дапаможных. Галоўным аб’ектам комплексу з’яўляецца ўстаноўка запаволенага каксавання. Тут у студзені 2022 года атрымалі новую таварную прадукцыю для прадпрыемства і рэспублікі — нафтавы кокс. Ён прымяняецца ў якасці паліва ў цэметнай і энергетычнай прамысловасці.

Увод КЗК даў магчымасць заводу атрымаць больш за 430 тыс. т нафтавага коксу ў год. На 220 тыс. т павялічылася гадавая вытворчасць бензінаў, на 640 тыс. т — дызельнага паліва. З уводам устаноўкі атрымання элементарнай серы метадам Клауса, якая ўваходзіць у склад КЗК, на 85 працэнтаў скараціліся выкіды дыаксіду серы.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».