Вы тут

На фондавым рынку Кітая адзначаецца прыток замежнага капіталу


На фондавым рынку Кітая па-ранейшаму адзначаецца прыток замежнага капіталу, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Чысты прыток капіталу праз праграмы злучэння фондавых біржаў, які адзначаны за пяць месяцаў гэтага года, склаў 170 мільярдаў юаняў (24 млрд. долараў). Аб гэтым заявіў намеснік старшыні Кітайскага камітэта па кантролі над каштоўнымі паперамі Фан Сінхай на Сусветнай канферэнцыі інвестараў-2023 у Шэньчжэне. Паводле яго слоў, уклады замежных інвестараў на пляцоўцы ChiNext — кітайскім біржавым рынку для кампаній, якія растуць і развіваюцца, аналагічным амерыканскаму NASDAQ — за апошнія пяць гадоў узраслі больш чым у 11 разоў.

Як адзначыў чыноўнік, дзякуючы пашырэнню і павышэнню якасці эканомікі, фондавы рынак Кітая стаў другім па маштабе ў свеце, ён валодае найбуйнейшай і найбольш актыўнай групай інвестараў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».