Супрацоўнікі міліцыі забяспечаць парадак і бяспеку ў дзіцячых аздараўленчых лагерах, паведамілі БелТА ў Міністэрстве ўнутраных спраў.
Як адзначылі ў міліцэйскім ведамстве, многія школьнікі праводзяць летнія канікулы ў аздараўленчых лагерах. Каб адпачынак дзяцей прайшоў без здарэнняў, яшчэ да надыходу сезона адпачынку супрацоўнікі органаў унутраных спраў удзельнічалі ў мерапрыемствах па забеспячэнні бяспекі. Міліцыянеры абследавалі тэрыторыі дзіцячых аздараўленчых лагераў для выключэння прычын і ўмоў траўміравання.
Акрамя таго, міліцыянеры забяспечаць кругласутачную ахову грамадскага парадку і бяспеку непаўналетніх у месцах адпачынку. Супрацоўнікі АУС таксама дапамогуць зрабіць вольны час дзяцей карысным і цікавым. З дзецьмі будуць праводзіцца шматлікія прафілактычныя акцыі па фарміраванні ў школьнікаў навыкаў бяспечнага і правапаслухмянага ладу жыцця.
Тэмамі для прафілактычных гутарак з падлеткамі стануць правілы паводзін на праезнай частцы, на аб’ектах чыгуначнага транспарту і на вадзе, захаванасць маёмасці і іншыя.
Прэв’ю: БелТА
Справа няпростая, але ўдзячная.
У Беларусі за апошнія 10–12 гадоў як агульная, так і пярвічная дзіцячая захваральнасць застаюцца прыкладна на адным узроўні.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?