Вы тут

Персанальная адказнасць за сваю тэрыторыю. Качанава правяла нараду з кіраўнікамі раёнаў Мінска


Падчас нарады, якая адбылася ў Савеце Рэспублікі, упаўнаважаны прадстаўнік Прэзідэнта ў Мінску заслухала інфармацыю аб выніках работы сталіцы за першае паўгоддзе, дала канкрэтныя ўстаноўкі на бліжэйшую перспектыву. У першую чаргу Старшыня Савета Рэспублікі звярнула ўвагу на выкананне паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця горада. Наталля Качанава нагадала: на папярэдняй нарадзе было дамоўлена, што Мінск сур’ёзна дадасць па ўсіх паказчыках.


«Эканоміка — перш за ўсё, — падкрэсліла яна. — Пра гэта кажа кіраўнік дзяржавы. Будзе працаваць эканоміка — выканаем усе сацыяльныя гарантыі, якія абяцалі людзям. Нам сёння проста жыццёва неабходна сур’ёзна дадаць у аб’ёмах прадукцыі, якая выпускаецца. Гэтую задачу ставіць Прэзідэнт нашай краіны. Дзе магчыма, у адпаведнасці з магутнасцямі прадпрыемстваў, трэба падвоіць выпуск прадукцыі, якая карыстаецца попытам».

Наталля Качанава прывяла канкрэтныя прыклады. «Сёння на расійскім рынку запатрабаваныя ліфты — значыць іх трэба выпускаць, — паставіла яна задачу. — Што датычыцца Мінскага аўтамабільнага завода, сёння патрэбны аўтобусы. „Камунарка“, „Слодыч“ — усё сёння запатрабавана. Толькі трэба сур’ёзна працаваць над гэтым. Уладзімір Яўгенавіч (Кухараў, старшыня Мінгарвыканкама. — „Зв“.) быў ва Ульянаўскай вобласці, ён бачыў, наколькі там наша прадукцыя патрэбна. Таму трэба сур’ёзным чынам ставіць задачу нашым прадпрыемствам па павелічэнні аб’ёмаў выпускаемай прадукцыі. Той, якая сёння мае свайго пакупніка і рынкі збыту і ў Расіі, і ў іншых краінах. Сёння — акно магчымасцяў. У гэтым няма ніякага сумнення». 

У гэтым плане, па словах Старшыні Савета Рэспублікі, вялікае значэнне мае супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі Беларусі і Расіі. Яна расказала, што ўжо на стадыі падрыхтоўкі да Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які ў канцы чэрвеня адбудзецца ва Уфе, заключаюцца кантракты і пагадненні. 

Аднак, як акцэнтавала ўвагу Наталля Качанава, эфектыўна працуючы на экспарт (летась толькі лёгкая прамысловасць паставіла за мяжу прадукцыі на 2 мільярды долараў), важна не забываць і пра ўнутраны рынак. У гэтай сувязі пастаўлена задача — максімальна забяспечыць напоўненасць крам прадукцыяй айчыннай вытворчасці. 

Асобна спікер спынілася на кадравым пытанні. Па словах Наталлі Качанавай, сёння патрэбна падбіраць такое кіраўніцтва, якое будзе выконваць даручэнні. «Мінск — не той горад, дзе мы не можам набраць кадры», — перакананая яна. 

Звярнула ўвагу ўпаўнаважаны прадстаўнік кіраўнік дзяржавы ў горадзе і на пытанне забеспячэння годных умоў працы і бяспечнай вытворчасці. У гэтай сувязі кіраўнікам адміністрацый раёнаў сталіцы пастаўлена задача аб’ехаць усе прадпрыемствы і пракантраляваць выкананне даручэнняў. 

«Так, ёсць старшыня Мінгарвыканкама, але кожная асобна ўзятая адміністрацыя — гэта зона вашай адказнасці, дзе вы павінны займацца ўсімі пытаннямі: пачынаючы ад эканомікі і заканчваючы правапарушэннямі, злачынствамі, — звяртаючыся да кіраўніцтва горада, акцэнтавала ўвагу Наталля Качанава. — Вы нясеце персанальную адказнасць за падведамасную вам тэрыторыю і тых людзей, якія там пражываюць». 

Напрыканцы нарады Старшыня Савета Рэспублікі адзначыла, што калі ёсць пытанні, якія неабходна вырашаць на ўзроўні рэспубліканскіх органаў кіравання, або ёсць патрэба ў заканадаўчым урэгуляванні некаторых момантаў, кіраўнікі адміністрацый раёнаў Мінска могуць смела звяртацца да яе. «Не трэба баяцца таго, захаваеце вы сваю пасаду або не, — заўважыла Наталля Качанава. — Трэба баяцца іншага: каб мы захавалі мір і спакой».

Вераніка КАНЮТА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Кватэры разыходзяцца як гарачыя піражкі. 2023 год можа стаць сапраўды рэкордным

Кватэры разыходзяцца як гарачыя піражкі. 2023 год можа стаць сапраўды рэкордным

Як адзначаюць фінансавыя эксперты, рынак жылой нерухомасці выйшаў на беспрэцэдэнтна высокія паказчыкі па колькасці здзелак.

Культура

«Сцежкі жыцця» Паўліны Мядзёлкі

«Сцежкі жыцця» Паўліны Мядзёлкі

Была ў Купалы... Купалінка.

Калейдаскоп

Красоўкі і твідавы гарнітур — не пара

Красоўкі і твідавы гарнітур — не пара

Якія прамашкі жанчын у адзенні выдаюць адсутнасць густу?

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?