У Мінску на 12 участках дарог будуць працаваць датчыкі кантролю хуткасці. Пра гэта БелТА паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Сёння датчыкі кантролю хуткасці будуць працаваць на праспекце Незалежнасці — абмежаванне хуткасці 60 км/г, 80 км/г. Таксама кантроль за хуткасцю аўтатранспарту будзе ажыццяўляцца на праспектах Партызанскім, Пераможцаў і Пушкіна, дзе абмежаванне складзе 60 км/г. Датчыкі будуць працаваць на вуліцах Ванеева, Ціміразева, Казінца, Маякоўскага, Арлоўскай, Прытыцкага, а таксама на праспекце Машэрава. На гэтых участках дарог абмежаванне складае 60 км/г.
Кантроль за хуткасцю руху аўтатранспарту будзе ажыццяўляцца і на МКАД, дзе абмежаванне складае 90 км/г.
Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі просяць аўтамабілістаў быць уважлівымі, выконваць хуткасны рэжым і ўлічваць умовы надвор’я.
Прэв’ю: БелТА
Ваенны карэспандэнт павінен быць гатовы да ўсяго!
Камарын: аб чым маўчыць Днепр.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?