Вы тут

Пры выбуху на заводзе па вытворчасці ракет паблізу Анкары загінулі пяць чалавек


У Турцыі на прадпрыемстве па вытворчасці ракет і боезарадаў адбыўся выбух, пяць чалавек загінулі. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на заяву Мінабароны Турцыі.


Паводле афіцыйных дадзеных, надзвычайнае здарэнне адбылося недалёка ад Анкары на прадпрыемстве па выпуску ракет і боезарадаў для іх. Фабрыка належыць абароннаму машынабудаўніча-хімічнаму прадпрыемству МКЕ. Вытворчасць размяшчаецца ў павеце Эльмадаг правінцыі Анкара. Пажару і дыму папярэднічаў выбух. У выніку здарэння загінулі пяць грамадзян Турцыі.

Распачатае расследаванне таго, што адбылося.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Даўгі на карысць. Ці выгадна браць крэдыты?

Даўгі на карысць. Ці выгадна браць крэдыты?

Стаўкі па крэдытах змяняцца не будуць.

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?