Вы тут

Надзвычайная пажарная небяспека захоўваецца ў Мінскай вобласці


Сёння, 10 чэрвеня, на большай частцы тэрыторыі Мінскай вобласці, месцамі на астатняй тэрыторыі краіны захаваецца надзвычайная пажарная небяспека, паведамілі ў МНС.


У краіне абвешчана штармавое папярэджанне аб небяспечнай гідраметэаралагічнай з’яве. «Сёння, 10 чэрвеня, на большай частцы тэрыторыі Мінскай вобласці, а на астатняй тэрыторыі рэспублікі месцамі захаваецца надзвычайная пажарная небяспека (5-ы клас)», — распавялі ў ведамстве.

Днём па поўдні Беларусі прагназуюцца навальніцы. Пры такіх умовах фактарамі небяспекі з’яўляюцца ўзнікненне пажараў у прыродных экасістэмах, пашкоджанне (абрыў) ліній сувязі і электраперадачы, парушэнне электразабеспячэння, падтапленне асобных дамоў, гаспадарчых пабудоў, сельгасугоддзяў, аўтадарог мясцовага значэння, значнае зніжэнне бачнасці і цяжкасць руху транспарту аж да яго поўнага прыпынку.

Сёння ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Днём у многіх раёнах Брэсцкай і Гомельскай абласцей магчымыя кароткачасовыя дажджы. Месцамі навальніцы, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах па поўдні-моцныя дажджы. Вецер паўночна-ўсходні 4-9 м/с, месцамі парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра складзе 18-24 градусаў цяпла.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».