Вы тут

“Сінія васількі: апавяданні”, “Надзейка-чарадзейка: казкі”


Героі апавяданняў Івана Пяшко – гэта пакаленне, чыё дзяцінства супала з ваенным і пасляваенным часам. Аўтар знаёміць чытачоў з саракавымі і пяцідзясятымі гадамі мінулага стагоддзя, калі людзям даводзілася аднаўляць, нанова будаваць усё тое, што парушылі ліхалецце, гора і пакуты. Цяжкім можна назваць пасляваеннае жыццё дзяцей. Але хапала і розных радасцей: зімою можна было катацца на санках, пачытаць цікавую кніжку; летам заўсёды маніў лес са сваім багатым ураджаем ягад і грыбоў, прыемную прахладу дарыла рака…”.

Казкі Ганны Скаржынскай – невялічкія, просценькія па сваёй будове, лёгкія для ўспрымання. У іх Ручаёк, Хмара і Вецер вырашаюць, хто самы важны, адзінокі Мухамор перамагае злодзея Дракона і заводзіць сяброў сярод лясных жыхароў, Чароўная Снежная Баба дорыць дзецям падарункі не горш за Дзеда Мароза, а зайчык Падскакайчык і лісяня Хітраня лёгка знаходзяць агульную мову.

_______________________________________________________________________________________________________

Набыць гэтае выданне па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме “Звязда” (г. Мінск, вул. Захарава, 19, каб. № 20).

Калі ў вас узнікнуць пытанні па кнігах, калі ласка, звяртайцеся ў Выдавецкі дом “Звязда” па тэлефонах:

+375 17 271 12 94
+375 17 271 79 65

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.