Вы тут

Чытанка для ласуноў


Хто з вас, хлопчыкі і дзяўчынкі, лічыць сябе ласуном? Хто любіць пакаштаваць цукерак? Каго, нібы магнітам, цягнуць да стала пірагі і ва­рэнне? Хто адразу аблізваецца, як толькі пачуе пра торт ці шакаладнае марожанае? Хто не супраць паласавацца духмянымі суніцамі, салодкімі грушамі, сакавітымі яблыкамі? Тады – гэтая кніга для вас, ласуны. Частуй­цеся, калі ласка!

Разам з героямі вершаў, апавяданняў і казак вы яшчэ раз “пакашту­еце” самых смачных ласункаў. Уважліва сачыце за паводзінамі герояў, разважайце, як бы вы паступілі на месцы кожнага з іх.

А яшчэ ёсць на свеце незвычайныя ласуны, якія не мо­гуць жыць без чытання цікавых кніг. Спадзяемся, і вы – сярод іх? Тады ўладкоўвайцеся зручней – вас чакае “смачная” кніга пра прысмакі на любы густ.

_______________________________________________________________________________________________________

Набыць гэтае выданне па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме “Звязда” (г. Мінск, вул. Захарава, 19, каб. № 20).

 

Калі ў вас узнікнуць пытанні па кнігах, калі ласка, звяртайцеся ў Выдавецкі дом “Звязда” па тэлефонах:

+375 17 271 12 94
+375 17 271 79 65

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?