Вы тут

В гостях у Франциска Скорины


Пісаць гэту кнігу аўтару Алене Стэльмах дапамагалі пяць дзяўчынак рознага ўзросту: кожная з іх прыдумала сваіх герояў і іх незвычайныя прыгоды. Галоўнымі дзеючымі асобамі сталі граф Эмерык, яго дачка Альжбета, яе сяброўка Яіцка, а таксама – кактус Пундзік, садоўнік Аловак, гузік Юзік, труска Розачка і варона Карыла.

Сюжэт кнігі пабудаваны на рэальных фактах з гісторыі Беларусі, пераплеценых з легендамі і паданнямі сівой мінуўшчыны, а асноўныя падзеі адбываюцца ў Стаханькаўскім маёнтку графа Эмерыка (шукайце паралелі з сапраўднымі гістарычнымі персанажамі). Гісторыя і сённяшні дзень цесна судакранаюцца на старонках выдання: выкарыстоўваючы куфэрак, які граф Эмерык знайшоў пры вельмі загадкавых абставінах, галоўныя героі здзяйсняюць падарожжа ў часе. Яны знаёмяцца з друкарняй Францыска Скарыны 500-гадовай даўніны, даведваюцца аб выданні першай кнігі на беларускай мове…

Акрамя захапляльнага сюжэту, чытачоў чакаюць займальныя практычныя заданні, якія дазволяць ім адчуць сябе сапраўднымі чараўнікамі: “знайдзі скарб”, “дапамажы вароне Карыле вярнуць уладальнікам нарабаванае дабро”, “дадай старонку ў Кнігу Чараўніцтва”, і многае-многае іншае. А лёгкія, нібыта напоўненыя паветрам ілюстрацыі мастачкі Кацярыны Першынай, якая, дарэчы, ужо не першы раз стварае вобразы герояў кніг Выдавецкага дома “Звязда”, – гэта яшчэ адна нагода адправіцца ў падарожжа разам з героямі Алены Стэльмах.

_______________________________________________________________________________________________________

Каб набыць кнігу па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі) звяртайцеся ў Выдавецкі дом «Звязда» па тэлефонах:
 
+375 17 271 12 94
+375 17 271 79 65

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.