Вы тут

Канікулы з прыгодамі, альбо зваротны візіт Зорнічка да хлопчыка Стасіка


Кацярына Хадасевіч-Лісавая — маладая беларуская пісьменніца. У сваіх творах яна расказвае пра тое незвычайнае, што адбываецца навокал, але часам застаецца незаўважаным людзьмі. Вясёлыя і добрыя героі папярэдніх кніг спадабаліся юным чытачам. Калі і вам цікава, хто яны і ў якіх казках жывуць, зазірніце ў бліжэйшую бібліятэку і спытайце кнігі Кацярыны Хадасевіч-Лісавой «Падарожжы ў Чароўны лес», «Казкі Сіняй падушкі», «Код геніяльнасці», «Казкі сівой даўніны», «Казкі чараўніцы Зімы», «Касмічная адысея хлопчыка Стасіка»…

Казачніца запрашае ў чароўны свет Фантазіі, дзе пазнаёміць чытачоў з новымі цікавымі персанажамі, якія стануць ім надзейнымі сябрамі і застануцца ў светлых успамінах дзяцінства. Стасік — звычайны хлопчык, які, магчыма, жыве ў вашым горадзе і вучыцца ў звычайнай школе. А вось з Васілём не ўсё так проста! На самай справе Васіль — касмічны госць, і сапраўднае яго імя — Зорнічак. Ён жыве ў сваім мікракосмасе, наглядае за зоркамі, сузор’ямі, знічкамі. Стасік пераканаўся ў гэтым, калі гасцяваў у сябра. А потым запрасіў Зорнічка ў госці на Зямлю, дзе для яго ўсё новае і незвычайнае.

Новая кніга пісьменніцы прыйдзецца даспадобы аматарам прыгод, тым, хто любіць павесяліцца, і тым, хто шукае вострых адчуванняў, бо героі казкі стануць удзельнікамі сапраўднай дэтэктыўнай гісторыі.

_______________________________________________________________________________________________________

Набыць гэтае выданне па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме “Звязда” (г. Мінск, вул. Захарава, 19, каб. № 20).

Калі ў вас узнікнуць пытанні па кнігах, калі ласка, звяртайцеся ў Выдавецкі дом “Звязда” па тэлефонах:

+375 17 271 12 94
+375 17 271 79 65

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».