Вы тут

Дараванне=Прощение=Vergebung


Старажытнагрэчаскае слова «алетэйя» («ісціна») літаральна азначае «адсутнасць забыцця». Страціўшы памяць, непазбежна губляеш ісціну, – да такой высновы прыходзіць гераіня аповесці Алены Брава «Дараванне» беларуска Ларыса Вашкевіч, вымушаная даглядаць у Германіі Ганса Краўза – цяжкахворага бацьку свайго мужа. Аднойчы Ларыса, чыя сям’я пацярпела ад фашызму ў гады акупацыі Беларусі, даведваецца пра тое, што Ганс у гэты час служыў у вермахце, і не дзе-небудзь, а ў яе родных мясцінах. 

Рашэнне жанчыны адназначнае: пакінуць дом былога акупанта. Аднак ні муж, ні суайчынніца-эмігрантка, ні нават дарослая дачка не разумеюць яе. Дык што прымушае Ларысу Вашкевіч не спаць уночы: выхадкі былога нямецкага салдата, які пакутуе на хваробу Альцгеймера і таму лічыць, што вайна яшчэ працягваецца? Гульня каляровых шкельцаў у калейдаскопе Мнемазіны? Ці «замацаванне афекту» гістарычнай памяці? Адказ на гэтыя пытанні дае аповесць, прызначаная для шырокага кола чытачоў.

_______________________________________________________________________________________________________

Набыць гэтае выданне па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме “Звязда” (г. Мінск, вул. Захарава, 19, каб. № 20).

Калі ў вас узнікнуць пытанні па кнігах, калі ласка, звяртайцеся ў Выдавецкі дом “Звязда” па тэлефонах:

+375 17 271 12 94
+375 17 271 79 65

Выбар рэдакцыі

Культура

Карэспандэнты «Звязды» сустрэліся са сваячкай Паўліны Мядзёлкі

Карэспандэнты «Звязды» сустрэліся са сваячкай Паўліны Мядзёлкі

12 верасня 1893 года ў сям'і Вінцэнта і Францішкі Мядзёлкаў нарадзілася дачка, якой далі прыгожае імя Паўліна. 

Грамадства

Хто пашкоджвае дрэвы ў вашым садзе?

Хто пашкоджвае дрэвы ў вашым садзе?

Хто, як не вучоныя Інстытута пладаводства, ведае, як атрымаць добры ўраджай і засцерагчы сад ад хвароб.

Культура

Вольга Падгайская: Калі праект і здараецца, то ў якасці ледзь не выключэння

Вольга Падгайская: Калі праект і здараецца, то ў якасці ледзь не выключэння

Гэта трэба, канешне, проста паслухаць — музыку аднаго з найдзіўнейшых сучасных беларускіх кампазітараў. 

Культура

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Брэсцкі музей выратаваных каштоўнасцяў можна назваць мясцовым Луўрам — калі ўвогуле дарэчы параўноўваць адну культуру з іншай.