Вы тут

Авантуры Вырвіча з банды Чорнага Доктара


Гэта кніга – пятая частка серыі раманаў “Авантуры Пранціша Вырвіча ”.

…Гады пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Баўтрамей Лёднік – чалец усемагутнай Адукацыйнай камісіі, якая дзейнічае пад патранажам караля. Але нават гэта не выратоўвае ад непрыемнасцей. І вось ужо зноў шляхціц Вырвіч і доктар Лёднік уцягнутыя ў інтрыгі магнатаў...  Да сяброў далучаецца сын Лёдніка Алесь, якому ад бацькі перадаліся незвычайныя здольнасці. Бандзе Чорнага Доктара неабходна разгадаць таямніцу знікнення асістэнткі Лёдніка панны Праксэды. Героі патрапяць у сутарэнні Ашмянскага замка, палётаюць на паветраным цмоку над карнавальнай Венецыяй, пагасцююць у Пацучынага Караля…

Банду Чорнага Доктара чакаюць неверагодныя прыгоды, а вас – невядомыя старонкі беларускай гісторыі!

__________

Набыць гэтае выданне па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме “Звязда” (г. Мінск, вул. Захарава, 19, каб. № 20).

Калі ў вас узнікнуць пытанні па кнігах, калі ласка, звяртайцеся ў Выдавецкі дом “Звязда” па тэлефонах:

+375 17 271 12 94
+375 17 271 79 65

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?