Вы тут

Алесь Аляшкевіч. Замкавая гара


Гістарычны раман Алеся Аляшкевіча перанясе чытача ў амаль легендарнае ХІІІ стагоддзе. У творы падаюцца выразныя карціны з жыцця тагачаснага Полацкага гаспадарства. Новагародскага, Пінскага, Берасцейскага княстваў, каралеўства Літва, якія вялі жорсткую і крывавую барацьбу з крыжакамі і мангола-татарскімі заваёўнікамі.

У рамане выразна і ярка апісаны вобразы мужных сыноў-абаронцаў Айчыны – князёў Войшалка, Таўцівіла, Шварна, Аляксандра Неўскага, Давыда Гарадзенскага, першага караля Літвы Міндоўга і каралевы Марты з іх шчырымі мроямі, пачуццямі і перажываннямі, з іх узнеслым але часта драматычным каханнем…

Кніга не пакіне чытачоў раўнадушнымі, асабліва тых, каго хвалюе і цікавіць гістарычная і культурная спадчына Радзімы.

__________

Набыць гэтае выданне па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме “Звязда” (г. Мінск, вул. Захарава, 19, каб. № 20).

Калі ў вас узнікнуць пытанні па кнігах, калі ласка, звяртайцеся ў Выдавецкі дом “Звязда” па тэлефонах:

+375 17 271 12 94
+375 17 271 79 65

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.