Вы тут

«Казкі дзядулі Дняпра»: казкі Г.П. Аўласенка 6+


Кніга беларускага пісьменніка Генадзя Аўласенкі «Казкі дзядулі Дняпра» — не проста кніга казак, хоць казак у ёй і сапраўды вельмі шмат...


Але, апроч казак, юныя чытачы (а менавіта на іх і разлічана гэтая кніга) знойдуць у ёй шмат карыснай і цікавай для сябе інфармацыі. І па гісторыі, і па геаграфіі, і, вядома ж, па біялогіі, бо сам аўтар па адукацыі біёлаг…

І ўсё ж асноўнае ў гэтай кнізе — казкі! Самыя разнастайныя: пра звяроў і птушак, пра рыб і лясныя расліны. Гэтыя казкі расказвае дзецям сам дзядуля Дняпро, а таксама галоўныя ягоныя прытокі: Сож, Бярэзіна, Прыпяць... А некалькі казак для дзяцей прынёс дзядулю Дняпру ў сваім маленькім кошычку Вожык. Ён іх дзеля гэтага спецыяльна ў лесе збіраў…

А вам засталося толькі іх прачытаць.


Фармат: 84×1081/16
Год выдання: 2022
Колькасць старонак: 112
Кошт з ПДВ: 16,80 руб.
Пераплёт: цвёрды
ISBN 9789855753330

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».