Вы тут

Міхайла Слабашпіцкі. Нарвежскі кот не падвядзе


Пад адной вокладкай чытачы знойдуць чатыры казкі аўтара: “Цікаўная рыбачка”, “Зайчаня, якое лічыла сябе смельчаком”, “Цуд на балконе” і “Нарвежскі кот не падвядзе”.

Міхайла Слабашпіцкі — украінскі празаік, крытык, літаратуразнаўца, публіцыст, грамадскі дзеяч, аўтар дзіцячых кніг, лаўрэат прэстыжных літаратурных прэмій. У сваіх казках – такіх простых і такіх шчырых – аўтар з вялікай цеплынёй і любоўю апісвае кожнага з герояў:  ці гэта юны даследчык навакольнага свету, для якога сапраўдным цудам сталі качаняты, што “прапісаліся” на балконе, ці маленькае зайчаня, якое лічыла сябе смельчаком і вельмі засмуцілася, даведаўшыся, што яно – “звычайненькі пужлівы заяц”, або цікаўная рыбачка, якая дужа хацела трапіць на бераг і праз тое ледзь не пацярпела. “Нарвежскі кот не падвядзе” – гэта сапраўдны ўрок чуласці і дабрасардэчнага стаўлення да свету для маленькіх чытачоў і іх бацькоў.


Каб набыць кнігу па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі) звяртайцеся ў Выдавецкі дом «Звязда» па тэлефонах:

 

Чтобы купить книгу по специальной цене (без торговой наценки) обращайтесь в Издательский дом «Звязда» по телефонам:

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.