Вы тут

Вытокі: нашчадкам у спадчыну


Журналісцкія шляхі-дарогі — шчодрая крыніца багатых успамінаў, сустрэч, незабыўных уражанняў. Партрэты людзей, характараў, нораваў моцна трымае памяць. Амаль за паўвека творчых вандровак бадай што не засталося куточка Беларусі, дзе не пабываў таленавіты журналіст Уладзімір Субат. На старонках выдання распавядаецца пра цікавыя лёсы асоб зямлі беларускай, з якімі давялося пагутарыць Уладзіміру Паўлавічу. Кожны з іх дзеліцца самым запаветным, шчыра выказвае свае адносіны да жыццёвых ісцін.

“…Як цурчанне гаючай крыніцы, што нястомна поіць рачную плынь, усплываюць мілыя сэрцу сустрэчы з людзьмі рознага ўзросту, заняткаў, з кім лёс падараваў убачыцца, хто станавіўся героем маіх радыё- і тэлепраграм, газетных радкоў. Як самыя каштоўныя каралі, нанізваліся на трывалую нітку жыцця шчаслівыя моманты размоў з жыхарамі самых розных мясцін Беларусі.

Няўжо можна забыць той сонечны летні дзень на радзіме народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава — у невялічкай ушацкай вёсачцы Бычкі, дзе жонка яго брата Антаніна адчыніла нам дзверы ў драўляную хацінку, якая збудавана на былой сядзібе Быкавых, дзе нарадзіўся геніяльны творца. Пярэдні пакой і куханька з печчу, каля якой стаіць самаробны кухонны столік. Убачанае так уразіла, што ноччу ва ўшацкай гасцініцы прыдаўся сон пра хату Быкава, у якую завіталі сталічныя вядомыя беларускія літаратары. Як перад сабою бачыў за абедзенным столікам Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна і Васіля Быкава. Старэнькая гаспадыня хаты частавала іх яешняй са скваркамі ў патэльні. Якое было здзіўленне, калі назаўтра Антаніна стала расказваць пра наведванне родных мясцін Васілём Быкавым разам з вядомымі паэтамі Барадуліным і Бураўкіным. Частавала іх маці пісьменніка. Пасярод стала ставілася вялікая патэльня. Быццам сам Васіль Уладзіміравіч слухаў гэты расповед у адноўленай хаце…”, – піша Уладзімір Субат у сваёй кнізе.

Непадуладны часу пярэсты букет чалавечых расповедаў, што кранае шчырасцю і багаццем народнай мудрасці, чакае чытачоў на старонках выдання.


Каб набыць кнігу па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі) звяртайцеся ў Выдавецкі дом «Звязда» па тэлефонах:

+375 17 288 1294

+375 17 284 7965

 

Чтобы купить книгу по специальной цене (без торговой наценки) обращайтесь в Издательский дом «Звязда» по телефонам:

+375 17 288 1294

+375 17 284 7965


Бібліятэка "Звязды"

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.